Get Mystery Box with random crypto!

Паляўнічы на вершы

Лагатып тэлеграм-канала pismennik — Паляўнічы на вершы П
Лагатып тэлеграм-канала pismennik — Паляўнічы на вершы
Адрас канала: @pismennik
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 385
Апісанне з канала

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-05-19 21:03:46 А ўсё ж дзяржаўная абяцанка шчаслівай будучыні для людзей прыгрэўная. Асабліва – будучыні далёкай. Ведаеш, што не спраўдзіцца, але ж калі тое будзе... Дык і падбухторваеш сябе жыць, нават вітаміны з водарасцяў п'еш, каб у часе дацягнуць да мяжы абяцанкаў, пераканацца, што нават міражоў нямашака.

Сяргей Рублеўскі
659 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2021-04-17 14:00:26 Родны край Беларусі,
Ты мне любы да болю!
Я цябе не зракуся
Нізашто і ніколі!
Толькі гляну навокал,
На пагоркі, лагчыны, –
Колькі радасці сокаў
П'ю з знаёмай карціны!
А як думка наўецца,
Што кране цябе вораг, –
Цяжка сэрца заб'ецца,
Гнеў успыхне, як порах.
Чуў я, хмыкалі людзі:
"З'едзь адсюль за паўсвета –
Дык і край свой забудзеш,
Ім не будзеш сагрэты".
Толькі з гэтым змірыцца
Я павек не згаджуся:
Маёй сілы крыніца –
Родны край Беларусі.

Ніл Гілевіч
749 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2021-04-05 11:21:22 Даражыце жыццём – аднойчы
Сэрца вырвецца з цішыні:
І сярод красавіцкай ночы –
Белы твар ад бальнічнай сцяны.
Здрыганецца душа ў бяссонні.
Сон прытуліш да жару грудзей...
Ох, які ты балючы сёння,
Ураджайны на стрэсы дзень!
Даражыце жыццём... у вокны
Палыхне, як жар, святло...
І такой цішыні навокал,
Колькі помню сябе, не было.

Валянціна Аколава
735 views08:21
Адкрыць / каментаваць
2021-04-01 21:36:46 Ёсць выслоўі, у якіх з гадамі не зазнаеш аніякага сумнення, а толькі тое ці іншае пацвярджэнне.

Напрыклад: жыццё – тэатр, усе людзі ў ім – акторы.
Адна бабулька перад смерцю наказала блізкім: "Вось вам прыпасёныя грошы – купіце новую абстаноўку. У нас такая годная, прывечаная сям'я, людзі прыйдуць развітацца, а ў хаце абы-што, ламачча старадаўняе. Трэба абнавіць мэблю – і сценку, і мяккі куток купіць...".

Адмысловыя дэкарацыі на апошні выхад. Роля запатрабавала.
708 views18:36
Адкрыць / каментаваць
2021-03-31 22:03:26 У абкладны дождж сцішана, нерухома, нібы агаломшаныя, стаяць пад цуркамі імклівых кропляў антылопы, алені, буйвалы, каровы... Мусіць, слухаюць, як расце трава...
567 views19:03
Адкрыць / каментаваць
2021-03-21 14:38:38 Муж храпе – і жонка зноў і зноў прачынаецца, пакуль, раздражнёная, не сыходзіць у асобны пакой на вузенькую канапку.

Палюбоўніца ўважае гэты храп за мілагучча доўгачаканага сумоўя. І таксама сыходзіць, толькі на кухню. Гатуе сярод ночы гарбату, паліць і скрушна думае пра звужанасць лёсу.

А ён храпе. Такое ў яго захворванне.
729 views11:38
Адкрыць / каментаваць
2021-03-16 20:38:04 Народзе мой! Стагоддзямі твой лёс
Не ты, не сам – другія вырашалі.
Якой ты долі хочаш – не пыталі,
З тваіх крывавых смеючыся слёз.
Тваіх сыноў найлепшых з году ў год,
Як на крыжы Ісуса, распіналі,
На шыбеніцах вешалі, ссылалі
На катаргу – на змор, на грызь сухот.
А ўсе твае прыродныя дары,
Усе багацці-скарбы заграбалі
Сабе – нязваныя гаспадары.
Тваю душу, як грушу, абіралі.
На дом уласны на сваім двары –
Апошнюю надзею адбіралі.
Апошнюю надзею адбіралі, –
Маўляў, канай, бязмоўны і сляпы!
Чыноўнікі, асветнікі, папы –
Адзіным крыкам-хорам горла дралі,
Адно і тое ўсцяж таўклі-малолі,
Даводзячы, што ты – зусім не ты,
Ты – проста выдумка, ты – гук пусты,
Цябе няма і не было ніколі!
Тады й знашоўся, між усіх адных,
Хто не прадаў сумленне за спакусы;
Свабоды рыцар, праўды пабрацім,
Ён гнеўна грымнуў: "Пачакайце, хлусы!
Зарана каркаеце! Паглядзім
Яшчэ, што скажуць самі беларусы!.."

Ніл Гілевіч
4.2K views17:38
Адкрыць / каментаваць
2021-03-13 21:37:15 Толькі крывадушнікі адразу, лёгка адказваюць на жаночае пытанне: ты мяне кахаеш? Яно ж заўсёды недарэчнае. Калі кахаеш, няма патрэбы пра гэта казаць: пацалуеш, прылашчыш... Калі не – сумуешся: і чаму яна змушае да няшчырасці?
634 views18:37
Адкрыць / каментаваць
2021-03-10 20:26:42 Давай з табой на развітанне
Дап'ём салодкае віно,
Успомнім першае спатканне
І ўсё, што канула даўно.
Як разам салаўінай ноччу
Збівалі срэбную расу,
Як я шаптаў, што не сурочу
Тваю дзявочую красу.
Ты ўпершыню назвала: "Любы",
Як толькі маладзік зайшоў,
Твае асмужаныя губы
Я, не шукаючы, знайшоў.
Так праляцела паўстагоддзя,
Нібыта ў нямым кіно.
Давай цяпер у поўнай згодзе
Дап'ём салодкае віно.

Сяргей Грахоўскі
910 views17:26
Адкрыць / каментаваць
2021-02-21 10:03:35 БОГ НАМ МОВУ ДАЎ, ЧУЕЦЕ, ЛЮДЗІ?

Бог нам мову даў, чуеце, людзі?
Каб на ёй мы маглі гаварыць.
І ў халодны зімовы студзень
Цеплыню ўсім навокал дарыць.

Ён нам мову даў, ведаеш, сябра?
Каб мы разам жылі на зямлі,
І каб шлі мы са Словам і з праўдай,
І каб сэрца сваё збераглі.

Госпад мову даў, бачыш ты, дружа?
Шмат чаго на ёй можна сказаць.
Апісаць і цюльпаны, і ружу
І пачуцці свае перадаць.

Бог нам мову даў, верыш, народзе?
Таму будзьма яе шанаваць.
Не дазволім, каб нейкі там злодзей
Мову родную змог адабраць!
981 views07:03
Адкрыць / каментаваць