Get Mystery Box with random crypto!

БОГ НАМ МОВУ ДАЎ, ЧУЕЦЕ, ЛЮДЗІ? Бог нам мову даў, чуеце, людз | Паляўнічы на вершы

БОГ НАМ МОВУ ДАЎ, ЧУЕЦЕ, ЛЮДЗІ?

Бог нам мову даў, чуеце, людзі?
Каб на ёй мы маглі гаварыць.
І ў халодны зімовы студзень
Цеплыню ўсім навокал дарыць.

Ён нам мову даў, ведаеш, сябра?
Каб мы разам жылі на зямлі,
І каб шлі мы са Словам і з праўдай,
І каб сэрца сваё збераглі.

Госпад мову даў, бачыш ты, дружа?
Шмат чаго на ёй можна сказаць.
Апісаць і цюльпаны, і ружу
І пачуцці свае перадаць.

Бог нам мову даў, верыш, народзе?
Таму будзьма яе шанаваць.
Не дазволім, каб нейкі там злодзей
Мову родную змог адабраць!