Get Mystery Box with random crypto!

Давай з табой на развітанне Дап'ём салодкае віно, Успомнім пер | Паляўнічы на вершы

Давай з табой на развітанне
Дап'ём салодкае віно,
Успомнім першае спатканне
І ўсё, што канула даўно.
Як разам салаўінай ноччу
Збівалі срэбную расу,
Як я шаптаў, што не сурочу
Тваю дзявочую красу.
Ты ўпершыню назвала: "Любы",
Як толькі маладзік зайшоў,
Твае асмужаныя губы
Я, не шукаючы, знайшоў.
Так праляцела паўстагоддзя,
Нібыта ў нямым кіно.
Давай цяпер у поўнай згодзе
Дап'ём салодкае віно.

Сяргей Грахоўскі