Get Mystery Box with random crypto!

Родны край Беларусі, Ты мне любы да болю! Я цябе не зракуся Ні | Паляўнічы на вершы

Родны край Беларусі,
Ты мне любы да болю!
Я цябе не зракуся
Нізашто і ніколі!
Толькі гляну навокал,
На пагоркі, лагчыны, –
Колькі радасці сокаў
П'ю з знаёмай карціны!
А як думка наўецца,
Што кране цябе вораг, –
Цяжка сэрца заб'ецца,
Гнеў успыхне, як порах.
Чуў я, хмыкалі людзі:
"З'едзь адсюль за паўсвета –
Дык і край свой забудзеш,
Ім не будзеш сагрэты".
Толькі з гэтым змірыцца
Я павек не згаджуся:
Маёй сілы крыніца –
Родны край Беларусі.

Ніл Гілевіч