Get Mystery Box with random crypto!

Муж храпе – і жонка зноў і зноў прачынаецца, пакуль, раздражнё | Паляўнічы на вершы

Муж храпе – і жонка зноў і зноў прачынаецца, пакуль, раздражнёная, не сыходзіць у асобны пакой на вузенькую канапку.

Палюбоўніца ўважае гэты храп за мілагучча доўгачаканага сумоўя. І таксама сыходзіць, толькі на кухню. Гатуе сярод ночы гарбату, паліць і скрушна думае пра звужанасць лёсу.

А ён храпе. Такое ў яго захворванне.