Get Mystery Box with random crypto!

Onlíner па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску O
Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску
Адрас канала: @onlinerbel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.58K
Апісанне з канала

Матэрыялы Onlíner на беларускай, моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 6

2022-04-21 14:18:01
На 91-м годзе жыцця памёр паэт Анатоль Вярцінскі

Адзін з самых вядомых вершаў Вярцінскага — «Два полі», які мы ўсе вывучалі паводле школьнай праграмы. Твор быў напісаны ў 1976 годзе.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.
Ціха было і чыста
У полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.
Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.
Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.


https://people.onliner.by/opinions/2022/04/21/na-91-m-godze-zhyccya-pamyor-paet-anatol-vyarcinski
42.4K viewsedited  11:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 19:15:46
Яшчэ ў 2010-х у Мінску існавала занядбанка, якую экстрэмалы празвалі «Калізеем». Грандыёзны паркінг для машын хуткай дапамогі пачалі будаваць у 1989-м, але падчас безграшоўя ён ператварыўся ў даўгабуд. Толькі ў 2011-м гмах выкупілі і з таго часу паступова ўводзілі ў строй. Цалкам абноўлены «Калізей» здалі ў эксплуатацыю мінулай восенню. Onlíner зазірнуў унутр. Пасівелыя мінскія дыгеры, рыхтуйцеся да прыступу настальгіі.

https://realt.onliner.by/2022/04/19/shto-zaraz-unutry-kalizeya
1.4K views16:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 11:47:41
Параўналі кошт мабільнага інтэрнэту ў A1, МТС і life:)

https://tech.onliner.by/2022/04/15/paraunali-kosht-mabilnaha-internetu-u-a1-mts-i-life
2.5K views08:47
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 13:21:55
«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса, Што палясоўшчыкам служыў? На Пуцявішчы, у Панаса, Ён там ля лазні блізка жыў». Гэтыя радкі невялікай паэмы «Тарас на Парнасе» цудоўна ведаюць некалькі пакаленняў беларусаў. Доўгі час многія лічылі гэты жартаўлівы твор ананімным, народным, і толькі ў 1970-х спецыялісты вызначылі, што ў яго ёсць сапраўдны аўтар — былы прыгонны селянін Канстанцін Вераніцын. Мы пагутарылі пра пісьменніка з экспертамі, з’ездзілі на ягоную радзіму ў Гарадоцкі раён, убачылі родную вёску Вераніцына і даведаліся, як шануюць аўтара знакамітай паэмы.

https://people.onliner.by/2022/04/14/taras-na-parnase
62.3K views10:21
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 17:00:15
Працягваем спробы не забыцца, што бывае яшчэ паралельнае жыццё. Там добра і прыгожа, няма дрэнных людзей і закрытых меж, усё адбываецца па простых і зразумелых правілах. І квітнее сон-трава. Гэтай публікацыяй мы пачынаем няспешны цыкл фотарэпартажаў пра змену пор года. Будзем фіксаваць адно і тое ж месца ў розныя сезоны. Стартуем з вясны, спадзяемся, будуць і іншыя часы.

https://people.onliner.by/2022/04/13/fotapraekt-ab-porax-goda
2.0K views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 21:59:44
Гэта рубрыка пра беларускія гаворкі «Багацце на карце». Сённяшняя публікацыя прысвечана птушкам. Знаёмцеся са зместам карт, на якіх можна пабачыць назвы і пералётных птушак, і аселых, ды бярыце лексіку па-за іх межамі для паўсядзённага карыстання.

https://people.onliner.by/2022/04/11/gavorki-3
2.4K views18:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 14:20:03
Нядаўна стала вядома, што Брус Уіліс не так проста здымаўся ў прахадным трэшовым кіно. У акцёра дыягнаставалі цяжкую хваробу, якая аказвае ўплыў на кагнітыўныя здольнасці. Сёння мы вырашылі ўспомніць іншых легендарных кіназорак баевікоў 1980—1990-х і паглядзець, як яны змяніліся за гэты час.

https://people.onliner.by/2022/04/11/bylo-stala-yak-zmyanyalisya-geroi-baeviko
2.2K views11:20
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 15:05:42
Першае правіла беларускага бурштыну: нікому не паказвай беларускі бурштын. Жыхары вёсак Лельчыцкага раёна ў зносінах з намі старанна трымаюцца гэтага запавету: «Ага, малымі па канавах шукалі. Не, нічога не знайшлі». Наогул, у тых краях зараз не да скамянелай старажытнай смалы. І чужаку з’яўляцца там непажадана. Але ў нас «Нетры» гараць. Працягваем цыкл пра падземныя дзівосы радзімы.

https://people.onliner.by/2022/04/07/burshtyn-shrodyngera
64.5K views12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 09:43:44
Напрыканцы лютага ў выніку ваенных дзеянняў быў знішчаны самы вялікі самалёт у свеце — Ан-225 «Мрыя» («Мара» па-беларуску). Судна знаходзілася ў аэрапорце Гастомля на рамонце і не паспела пакінуць краіну. Сёння ўспамінаем унікальны самалёт з больш як 30-гадовай гісторыяй.

https://tech.onliner.by/2022/04/06/samy-vialiki-samaliot-u-historyi
61.9K views06:43
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 17:34:40
Месяцовы рыцар — не самы вядомы супергерой коміксавага сусвету Marvel. Як выявілася, дарма. Мяркуючы па першым эпізодзе новага серыяла, персанаж вельмі цікавы. Паглядзелi i дзелімся з вамі сваімі ўражаннямі.

https://people.onliner.by/2022/04/04/vydatny-pachatak-paglyadzeli-pershuyu-seryyu-mesyacovaga-rycara
3.3K views14:34
Адкрыць / каментаваць