Get Mystery Box with random crypto!

Onlíner па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску O
Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску
Адрас канала: @onlinerbel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.58K
Апісанне з канала

Матэрыялы Onlíner на беларускай, моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 2

2022-08-10 11:48:11
«Пясочны чалавек» — першы з бранябойнай тройкі серыялаў гэтага года. Зусім хутка пасля яго будуць «Дом драконаў» і «Уладар пярсцёнкаў», але праект па матывах коміксаў Ніла Геймана — першы і не менш чаканы. Кажуць, на здымкі гэтага маштабнага відовішча патрацілі не менш за 150 мільёнаў долараў. Мы паглядзелі ўсе серыі «Пясочнага чалавека» і атрымалі дваякія ўражанні.

https://people.onliner.by/2022/08/10/grandyyozny-praval-ci-aglushalny-pospex-paglyadzeli-dougachakany-seryyal-netflix-pyasochny-chalavek
46.1K views08:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 16:34:36
Жнівень абяцае быць багатым на кіношныя навінкі. На гэты раз мы адабралі пяць топавых фільмаў і столькі ж чаканых серыялаў. На жаль, у кінатэатрах нічога свежага і цікавага сёння не знайсці, таму для прагляду навінак можна не выходзіць з хаты — усё будзе даступна ў інтэрнэце.

https://people.onliner.by/2022/08/02/gulnya-tronay-stalone-i-drapezhnik-top-filmay-i-seryyalay-zhniynya
1.3K views13:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 10:15:51
Паглядзелі самы дарагі фільм Netflix — «Шэры чалавек» за $200 мільёнаў

https://people.onliner.by/2022/07/26/paglyadzeli-samy-daragi-film-netflix-shery-chalavek-za-200-milyonaў
41.4K views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 19:42:26
Беларус зняў забыты ўклад праз 23 гады. Што стала са зберажэннямі?

У далёкім 1999 годзе Дзмітрый звольніўся з працы, зняў грошы з укладу і з’ехаў з Беларусі. У 2022-м ён ненадоўга вярнуўся ў краіну і даведаўся, што ўсе гэтыя гады на ягоным укладзе заставаліся грошы. Чытач падзяліўся выпіскай па рахунку, а мы паглядзелі, што адбылося з грашыма за два дзесяцігоддзі захоўвання ў банку (спойлер: нічога добрага).

https://money.onliner.by/2022/07/20/zabyty-yklad
26.1K views16:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 15:13:25
29.2K views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 20:07:12
470 views17:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 13:42:44
Забарона на разлікі ў валюце не ратуе банкноты ад пашкоджання. Яны сціраюцца, рвуцца, размалёўваюцца дзецьмі і — самае крыўднае — пакрываюцца нейкай цвіллю. Мы сабралі купюры, якія іх уладальнікі падазраюць у недабраякаснасці і здрадах. I звярнуліся з імі да Жанны Кандратовіч, загадчыцы касы аднаго з банкаўскiх аддзяленняў.

https://money.onliner.by/2022/07/13/vykapanyya-dolary
1.1K views10:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 10:05:54
Сёння спаўняецца 140 гадоў з дня, калі нарадзіўся славуты беларускі пясняр Янка Купала. На жыццё пісьменніка выпала нямала цяжкасцей і складаных гістарычных перыядаў, а смерць Купалы дагэтуль тоіць у сабе шмат незразумелага. Нягледзячы ні на што, паэт паклаў сваё жыццё на карысць беларускай культуры і мовы. Сёння мы прапануем вам адгадаць, якія звесткі з жыцця пісьменніка праўдзівыя, а якія — не.

https://people.onliner.by/2022/07/07/fakty-z-biyagrafii-kupaly-test
19.5K views07:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 14:44:21
Дамовіцца на сустрэчу ці дамовіцца аб сустрэчы? Беларускія шпаргалкі вяртаюцца.

За мэту ставім сабе пашырыць уяўленне, як і з чаго складаецца прыгажосць і своеасаблівасць нашай мовы. Каб узбагаціць сваё маўленне і напоўніцу граматна карыстацца слоўнікавым запасам, варта авалодваць сінтаксічнымі канструкцыямі, правіламі адметнага спалучэння слоў ды ўзбагачацца ўстойлівымі выразамі, што не перакладаюцца паслоўна на іншыя мовы. Тады будзеце гучаць сапраўды «па-беларуску».

https://people.onliner.by/2022/07/04/shpargalki-2-1
44.5K views11:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 18:17:49
Дзвесце гадоў таму Еўропа звар'яцела ад колеру пад назвай «зеляніна Шэеле». Яго выкарыстоўвалі пры афарбоўцы сукенак і сцен, вытворчасці шкарпэтак і шыкоўных шпалер. Доўгія часы мала хто ведаў, што новая фарба літаральна забівае і калечыць людзей.

https://tech.onliner.by/2022/06/28/koler-smerci-yak-europa-ledz-ledz-pazbavilasya-ad-zelyaniny-sheele
47.0K views15:17
Адкрыць / каментаваць