Get Mystery Box with random crypto!

Onlíner па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску O
Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску
Адрас канала: @onlinerbel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.58K
Апісанне з канала

Матэрыялы Onlíner на беларускай, моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 5

2022-05-16 21:09:42
«Вы чаго тут здымаеце? Міліцыю выклічу!»  —  «А навошта я міліцыі?..» Я і сапраўды злачынна фатаграфаваў буйную лужыну з бычкамі, што цялёпкаюцца ў ёй. Дагэтуль здымаў жоўты рапс — але яго нібыта можна, ён прыгожы. Лужыну — нельга, яна скажона адлюстроўвае рэчаіснасць... Сёння ў нас чарговая гісторыя пра запэцканых «кароў», якія прыкра корпаюцца ў зморшчынах агульнага дабрабыту.

https://people.onliner.by/2022/05/16/bychki
2.9K views18:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 08:40:31
Успомніце, калі вы апошні раз бачылі чалавека ў медыцынскай масцы? Акрамя паліклінік і медцэнтраў. Адна за адной краіны адкрываюць межы, адмяняюць неабходнасць ПЦР-тэстаў і нават вакцынацыі. Чалавецтва перамагло каранавірус ці проста стамілася ад яго? А можа, сам вірус стаміўся? Спрабуем разабрацца.

https://tech.onliner.by/2022/05/12/karanavirus-usyo
1.0K views05:40
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 18:57:21
Мінчанка Паліна прадавала Opel дзяўчыне. Але, як хутка высветлiлася, насамрэч прадала свой аўтамабiль аўтахаусу. А праз тыдзень знайшла яго ў продажы перафарбаваным, даражэйшым і з меншым прабегам. Кудысьці падзеліся 115 тыс. км. Да таго ж аўтамабіль «памаладзеў» на год.

https://auto.onliner.by/2022/05/10/pradavala-opel
871 views15:57
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 19:19:23
У крыптатрэйдараў за апошнія тыдні зноў дадалося сівізны. Біткоін, курс якога яшчэ ў лістападзе мінулага года набліжаўся да $70 тысяч, сёння каштуе амаль удвая менш. Асабліва моцнае падзенне было на мінулым тыдні, калі крыптавалюта за лічаныя дні страціла больш за 10%. Падобным чынам ідуць справы і ў іншых манет накшталт Ethereum. Няўжо назіраем пачатак канца?

https://tech.onliner.by/2022/05/09/burbalka-lopaecca
919 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 12:22:41
Днямі больш за 60 дзяржаў, у тым ліку ЗША і краіны ЕС, падпісалі сваю дэкларацыю аб будучыні інтэрнэту. Яе ўжо назвалі «заходняй канцэпцыяй» развіцця сеціва і супрацьпастаўляюць «суверэннаму інтэрнэту». Мы вырашылі зазірнуць у дэкларацыю і паглядзець, якой жа бачаць будучыню сусветнай павуціны на Захадзе.

https://tech.onliner.by/2022/05/05/yakim-budze-internet-buduchyni
854 views09:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 12:00:51
Пра такія цікавосткі нам не расказвалі ў рамках школьнай праграмы. Янка Купала працаваў рабочым на спіртзаводзе, Цётка — масажысткай, а Хаім Суцін быў грузчыкам на рынку. Нашы зоркі літаратуры і мастацтва не заўжды пісалі вершы, паэмы ці стваралі партрэты. Многія з іх не паходзілі з заможных сем'яў, і патрэба ў грошах у пэўны момант прымушала іх абіраць самую розную працу (часам вельмі нечаканую), каб хоць неяк зарабіць і пракарміцца. Мы вырашылі разабрацца ў незвычайных прафесіях нашых славутых творцаў.

https://people.onliner.by/2022/05/03/prafesii-belarusau
841 viewsedited  09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 15:07:13
Кінатэатральныя прэм'еры зусім сцішыліся. Сусветныя студыі адмаўляюцца ад пракату новых блокбастараў у нашай краіне. Гэта азначае, што ў траўні мы не ўбачым як мінімум «Топ Ган: Мэверык» і «Доктар Стрэндж: У мультысусвеце вар'яцтва». Ратуюць толькі стрымінгавыя сэрвісы, таму гэтым разам амаль усе навіны пра іх.

https://people.onliner.by/2022/04/29/shto-paglyadzec-u-traўni
876 views12:07
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 15:26:39
Мы вырашылі паглядзець, колькі зараз плацяць за «камуналку» нашы суседзі ў Літве, Польшчы і Латвіі, дзе кошты шмат у чым рэгулююцца рынкам. Спыталі ў беларусаў, якія там жывуць, ці дарагія жыроўкі ім прыходзяць, і даведаліся, чаму пакуль усё не так і страшна.

https://realt.onliner.by/2022/04/27/kamunalka
577 views12:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 14:15:16
Гэта традыцыйная рубрыка пра беларускія гаворкі «Багацце на карце». Што б ні адбывалася, а сезон град нас сёлета, відаць, не міне. У сённяшнюю публікацыю трапілі назвы розных частак угоддзя каля дома ці лецішча, а таксама прылад працы. Акрамя таго, падрыхтавалі для вас бонус-карту.

https://people.onliner.by/2022/04/25/gavorki-4
918 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 10:19:42
Што будзе з рынкам смартфонаў і іншай электронікі ва ўмовах санкцый? Ці праўда, што «апошні iPhone — той, што ў вас на руках»? На ўмовах ананімнасці з Onlíner пагадзіліся абмеркаваць стан галіны некалькі чалавек, добра знаёмыя з сітуацыяй знутры. Калі сцісла, то, па іх словах, пры ўмове захавання санкцый становішча складанае.

https://tech.onliner.by/2022/04/22/aposhni-iphone-toj-shto-y-vas-na-rukax
859 views07:19
Адкрыць / каментаваць