Get Mystery Box with random crypto!

Onlíner па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску O
Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску
Адрас канала: @onlinerbel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.58K
Апісанне з канала

Матэрыялы Onlíner на беларускай, моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 3

2022-06-27 18:10:40
У кінатэатрах у ліпені ў асноўным будуць паказваць мультфільмы і хорары. Шмат еўрапейскіх і індыйскіх стужак. Стрымінгавыя сэрвісы падрыхтаваліся нядрэнна. Так, Netflix нарэшце выпусціць свой самы дарагі фільм, на стварэнне якога пайшло больш за $200 мільёнаў. Распавядаем пра галоўныя прэм’еры.

https://people.onliner.by/2022/06/27/shto-paglyadzec-u-lipeni
2.3K views15:10
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 15:53:59
Кажуць, на могілках у вёсцы Обрава Брэсцкай вобласці даўней стаялі вялізныя шматвяковыя дубы. Такія, што ў дупло заязджала баявая калясніца! Цяпер у асноўным пні, калясніцы няма куды заехаць. А дуб, што застаўся, паміраць адмаўляецца — яго абараняюць буслы. Ніхто ж не асмеліцца пайсці супраць буслоў?.. Наш фатограф Аляксандр Ружачка правёў суткі сярод крыжоў, назіраючы за жыццём гэтай дзіўнай камуналкі.

https://people.onliner.by/2022/06/27/busly-i-starazhytny-dub
2.1K views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 12:55:22
Калі ў вас ёсць жаданне выехаць на прыроду, а да куплі ўласнай фазэнды вы яшчэ не даспелі, можна разгледзець варыянт арэнды. Бо раз на свеце ёсць тыя, каму дача патрэбна на кароткі прамежак часу, — знойдуцца і гатовыя «расшарыць» яе на нейкі перыяд. Глядзім, на што можна разлічваць і за колькі.

https://realt.onliner.by/2022/06/23/znimu-za-simvalichnuyu
2.6K views09:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 15:04:42
Сёння на тэсціраванні тры праектары ад Xiaomi — бюджэтны, сярэдняга кошту і топавы лазерны. Што правяралі? Нам было цікава, ці здольны (і калі так, то пры якіх умовах) праектар замяніць тэлевізар у звычайнай гарадской кватэры.

https://tech.onliner.by/2022/06/23/tesciruem-try-praektary-xiaomi
1.2K viewsedited  12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 19:14:06
Куды падзелася абноўленая Vesta? Ці будзе рэстайлінг XRAY? Пра новую «Ніву» можна забыць? Разважаем, у што ператворыцца Lada пасля сыходу Renault

https://auto.onliner.by/2022/06/15/u-shto-peratvorycca-lada
1.2K views16:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 13:27:18
Таксіколаг і прафесар хіміі прэстыжнага Дартмуцкага каледжа Карэн Ветэрхан зрабіла выдатную навуковую кар'еру, але загубіла і яе, і сябе ўсяго кропляй аднаго з самых таксічных рэчываў на планеце. Карэн бачыла, як кропля ўпала на яе руку, але не надала гэтаму значэння, бо была ў пальчатках. Гэта каштавала жыцця вялікаму хіміку і прывяло да кардынальнага перагляду сродкаў бяспекі ў хімічных лабараторыях па ўсім свеце.

https://tech.onliner.by/2022/06/15/etalonny-taksin
36.0K views10:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 17:23:39
Мы абралі цудоўнае месца і маем намер назіраць за ім у розныя сезоны, як бы ні палаў свет навокал. Прапануем усім далучыцца да гэтага дзэну — той, хто бачыць такую прыгажосць, тэхнічна няздольны рабіць гадасці, хлусіць і верыць хлусні, разбураць... Проста не дазваляе сукупнасць хімічных рэакцый, якія ўзнікаюць у арганізме. Сёння вяртаемся ў Нацпарк «Нарачанскі» і глядзім, што там змянілася з мінулага разу.

https://people.onliner.by/2022/06/14/fotapraekt-pory-goda
1.1K views14:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 21:28:18
Знайшлі ў Беларусі могілкі на востраве, куды сотні людзей дабіраюцца на лодках

https://realt.onliner.by/2022/06/13/mogilki-na-vostrave
1.5K views18:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 10:17:44
А ў нас добрая навіна! Пасля перапынку зноў вяртаецца падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра разнастайныя цікавосткі з беларускай гісторыі і культуры. Гэтым разам пагаворым аб тым, як у мінулым адпачывалі жыхары Мінска, куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

https://people.onliner.by/2022/06/12/dachy-kluby-i-navat-publichnyya-damy
27.5K views07:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 12:56:27
Слава класічнага складу «Песняроў» абарвалася ў 2002 годзе, калі Мулявін на сваім аўтамабілі патрапіў у аварыю. Уладзімір Георгіевіч атрымаў пералом пазваночніка, яго перавезлі на лячэнне ў Маскву, аднак уратаваць не змаглі. Праз 8 месяцаў ён памёр. У дзень аварыі Мулявін ехаў на асабістым Mercedes 420. Пасля ДТЗ ад машыны мала што засталося. Але ў «Песняра» быў яшчэ адзін аўтамабіль — мінівэн Chevrolet, на якім вазілі апаратуру і ездзілі ў туры. Мы вырашылі высветліць, што стала з гэтай машынай.

https://auto.onliner.by/2022/06/08/gastrolny-bus-pesnyaroў
957 views09:56
Адкрыць / каментаваць