Get Mystery Box with random crypto!

Onlíner па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску O
Лагатып тэлеграм-канала onlinerbel — Onlíner па-беларуску
Адрас канала: @onlinerbel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.58K
Апісанне з канала

Матэрыялы Onlíner на беларускай, моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 4

2022-06-01 19:09:32
Вашай увазе топ-10 лепшых серыялаў чэрвеня. У нашых падборках мы звычайна расказваем пра новыя праекты. Аднак часта немагчыма абысці ўвагай рэліз доўгачаканых новых сезонаў ужо вядомых шоу. Так, у чэрвені выйдзе трэці сезон «Пацаноў» і чацвёрты сезон «Свету Дзікага Захаду». У цэлым пачатак лета чакаецца багатым на патэнцыйна талковыя серыялы. Ёсць нават карэйская прэм'ера з рэверансам у бок «Гульні ў кальмара».

https://people.onliner.by/2022/06/01/top-10-lepshyx-seryyalaў-chervenya
1.1K views16:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 16:19:26
Часам вынаходнікі са скуры лезуць, прыдумляючы, па іх меркаванні, геніяльныя прылады для вырашэння бытавых задач. Потым аказваецца, што вынаходства нікому не патрэбна. Але бывае, што праз пэўны час яго пачынаюць ужываць у зусім нечаканай вобласці. Упаковачную плёнку з бурбалкамі, напрыклад, стваралі як інавацыйныя шпалеры, а пластылін павінен быў чысціць сцены ад сажы. Сёння ўспомнім некалькі прыкладаў таго, як тэхналогіі працягваюць развіццё незалежна ад планаў сваіх стваральнікаў.

https://tech.onliner.by/2022/06/01/shpalery-z-plyonki-z-burbalkami-shto-my-vykarystoўvaem-ne-pa-pryznachenni
32.4K views13:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 13:32:26
«Зорныя войны» вярнуліся. Глядзім серыял «Обі-Ван Кенобі»

https://people.onliner.by/2022/05/31/zornyya-vojny-vyarnulisya-glyadzim-seryyal-obi-van-kenobi
1.3K views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 21:07:51
«Атрымліваю $500 проста так». Гісторыі беларусаў, якія ходзяць на працу і нічога не робяць

https://money.onliner.by/2022/05/30/atrymlivayu-500-prosta-tak
1.2K views18:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 15:45:07
Санкцыі працягваюць рабіць сваю справу. А гэта значыць, што сусветных блокбастараў у чэрвені можна не чакаць. У тым ліку «Свет Юрскага перыяду». Затое ў кінатэатры завязуць парачку фестывальных фільмаў. Так атрымалася, што сёння ў нас па пяць кінапрэм'ер са стрымінгавых сэрвісаў і з кінатэатраў. Выбар хоць і абмежаваны, але паглядзець усё яшчэ ёсць што.

https://people.onliner.by/2022/05/27/top-10-filmau-chervenya
24.9K views12:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 14:33:51
Пра гукавыя хвалі чамусьці мала гавораць у школе. Магчыма, таму, што лічыцца, быццам гук дае чалавеку ўсяго каля 10% інфармацыі аб навакольным свеце. Затое якая гэта інфармацыя! Тут вам і музыка, і шолах свежай лістоты, і выццё сірэны, і сусед з перфаратарам за сцяной. Мы жывём у свеце, дзе нас увесь час атачаюць гукі. Цікава, што пры гэтым мы часам не чуем нават вельмі моцныя з іх. Чаму?

https://tech.onliner.by/2022/05/24/ad-huku-sonca-my-b-zvaryaceli
34.2K views11:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 20:14:06
«Маё пачуццё справядлівасці загублена. Калі б мне прынеслі хабар у 46 тысяч рублёў і злавілі за яго — добра, карайце. Але я працавала па 15 гадзін на дзень, чаргуючы некалькі прац і выхаванне траіх дзяцей, і ўсё ўкладала ў іх. А мне кажуць — аддай. За што?!»

Дзяржава судзіцца з галоўным бухгалтарам ЖЭУ за парушэнне антыкарупцыйнага артыкула.

https://money.onliner.by/2022/05/23/minchanka-zashmat-pracavala
1.5K viewsedited  17:14
Адкрыць / каментаваць
2022-05-21 15:09:15
Вось ужо трэці раз Netflix цешыць нас зборнікам разнастайнай і якаснай мультыплікацыі. Па-ранейшаму застаецца шкадаваць, што ў новым сезоне мульцікаў удвая менш, чым у анталогіі 2019 года. Затое практычна кожны — сапраўдны брыльянт. А ад некаторых у нас адняло мову. Далей коратка раскажам пра кожную серыю, а таксама падзелімся ўражаннямі і ацэнкай.

https://people.onliner.by/2022/05/21/azhno-movu-adnyalo-paglyadzeli-na-netflix-treci-sezon-kaxanne-smerc-robaty
27.3K views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 19:00:44
Нядаўна мы падрабязна распавядалі аб праекце «Дом за еўра», дзякуючы якому можна купіць старадаўні дом у Італіі па кошце кубка кавы. Беларус Уладзімір таксама набыў такое жыллё на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Праўда, не за адзін еўра, а за 13,5 тысячы. Тым не менш і гэтая сума гучыць прывабна! Уладальнік на сабе адчуў усе падводныя камяні і падзяліўся досведам.

https://realt.onliner.by/2022/05/18/dom-lya-mora
28.8K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 17:22:31
За плячыма Міхаіла — шматпавярховікі «Мінск-Міра». Ён чаруе над сваім невялікім пчальніком, які ўладкаваў у прыватным двары ў знаёмага. А пазалетась малады чалавек трымаў вулей проста на дамашнім балконе ў раёне Маякоўкі — збіраў ліпавы мёд. Як прайшоў эксперымент, ці ўдаецца ў мегаполісе атрымліваць чысты мёд, ды і ўвогуле навошта яно патрэбна — трымаць урбан-пасеку? Распавядаем.

https://realt.onliner.by/2022/05/17/trymaў-vulej-na-balkone
1.2K views14:22
Адкрыць / каментаваць