Get Mystery Box with random crypto!

Мода На Мову

Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову М
Лагатып тэлеграм-канала modanamovu — Мода На Мову
Адрас канала: @modanamovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.23K
Апісанне з канала

Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-07-20 18:00:08
Нашыя калегі падрыхтавалі агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2022 года.

Мэта гэтага агляду - дэманстрацыя стану і месца беларускай мовы ў грамадстве для яе наступнай абароны і захавання, развіцця і распаўсюджання як базавага складніку нацыянальнай культуры. Дакумента абапіраецца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

Замацаваная заканадаўствам роўнасць моў не выконваецца беларускай дзяржавай. Мы падзяляем заклапочанасць пагаршэннем стану існавання беларускай мовы ў розных сферах яе функцыянавання і лічым важным асвятленне парушэння моўных правоў беларусаў, таму дзелімся дакументам на нашым сайце.

Агляд падрыхтаваны асацыяцыяй «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў»

Агляд на беларускай і рускай мовах
Агляд на англійскай мове
178 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:02:09
#моваНаСпажывецкімРынку
110 views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 13:01:09
#цытата
180 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 09:02:28
Абы дзень да вечара.

Як папала, нядбала, без ахвоты і старання (рабіць, працаваць і пад.).

Нядаўна і яна [Крышталевіч] пабывала ў гэтым калгасе і бачыла, як нехаця там калгаснікі працавалі — абы дзень да вечара (В. Якавенка. Сэрца — не камень).
Гэта яму, Хамянку, абы дзень да вечара, яму і заробак ні ішоў ні ехаў, і так грошай у бацькі з маткаю хоць сцены ў хаце абклейвай (М. Кусянкоў. Прыгода ля зімоўя).

Відаць, паходзіць са сказа Абы дзень да вечара прайшоў, дзеяслоўны кампанент якога адпаў. Параўн.: «Не шчыруе, не стараецца і цяпер асабліва ён на калгаснай ніве. Так, целюхаецца абы з ранку да вечара дзень прайшоў» (Б. Сачанка). Ф. М. Янкоўскі мяркуе, што фразеалагізм утварыўся з прыказкі Абы дзень да вечара, а там печ увечары, якая бытуе ў гаворцы «на поўдні ад Глуска».

#беларускіяФразеалагізмы
221 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 09:01:18
208 views06:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 18:00:45
Што можа быць лепш за летні адпачынак! Але ж каб пайсці на адпачынак, трэба як мініму напісаць заяву. Магчыма вы захочаце зрабіць гэта па-беларуску.

заява

#дакументПаБеларуску
274 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 16:01:44
Не тое каб я прапаную пэпсі, але гляньце якая рэклама!

#моваНаСпажывецкімРынку
295 views13:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 13:00:54
#мооўныяАсаблівасці
371 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 09:02:22
Абтрэсці прах з ног.

Канчаткова парваць з кім- ці чым-нбудзь.

Калі рваць, дык рваць рашуча… Абтрасём яго прах з нашых ног! (П. Місько. Шчасця ключы).

У евангельскім тэксце (Лука, 9, 5) даецца парада: «Калі хто не прыме вас і не паслухае слоў вашых, то, выходзячы з дома ці горада таго, абтрасіце прах ад ног вашых». Тут словазлучэнне абтрэсці прах ад ног (са стараславянізмам прах у значэнні ‘пыл’) адначасова мае і прамы сэнс, бо звязваецца з былым, тагачасным звычаем: назаўсёды парываючы сувязь з кім-небудзь, сімвалічна абівалі пыл са сваіх ног, тупнуўшы некалькі разоў ля парога.

#беларускіяФразеалагізмы
311 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 09:02:12
303 views06:02
Адкрыць / каментаваць