Get Mystery Box with random crypto!

Абтрэсці прах з ног. Канчаткова парваць з кім- ці чым-нбудзь. | Мода На Мову

Абтрэсці прах з ног.

Канчаткова парваць з кім- ці чым-нбудзь.

Калі рваць, дык рваць рашуча… Абтрасём яго прах з нашых ног! (П. Місько. Шчасця ключы).

У евангельскім тэксце (Лука, 9, 5) даецца парада: «Калі хто не прыме вас і не паслухае слоў вашых, то, выходзячы з дома ці горада таго, абтрасіце прах ад ног вашых». Тут словазлучэнне абтрэсці прах ад ног (са стараславянізмам прах у значэнні ‘пыл’) адначасова мае і прамы сэнс, бо звязваецца з былым, тагачасным звычаем: назаўсёды парываючы сувязь з кім-небудзь, сімвалічна абівалі пыл са сваіх ног, тупнуўшы некалькі разоў ля парога.

#беларускіяФразеалагізмы