Get Mystery Box with random crypto!

Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі П
Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі
Адрас канала: @mcnavaborski
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 474
Апісанне з канала

Пра беларускую культуру і контркультуру: музыка (збольшага), мастацтва, літаратура і іншае (пры нагодзе).
Сувязь са мной: @navaborski

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2021-07-14 23:34:01 На ноч — песенька пра Вясну

Тая "Вясна", якую сёньня грамілі, запусьціла сярод іншых хэштэг #ЯВясна, дык мне прыгадалася гэтая песенька
151 views20:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 20:20:18 А ў вас заныканая якая-небудзь песьня на самы чорны дэпрэсьняк? Каб так уключыць і — хоба! — становіцца лепей?

Ад сябе магу прапанаваць "Дыхаем зноў". Nota Pratэstu вунь згадала дайдарожнага "Бусла".

А ў вас? Калі маеце такое, кіньце ў камэнты
151 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 17:17:01 Новы кліп і трэк ад VAL, зусім не пра тое, што цяпер адбываецца. Для тых, каму трэба паўза ад пекла ў навінах

Тут на ўсіх пляцоўках
151 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 14:14:00 Для маральнай падтрымкі ў такі (чарговы) чорны дзень: гімн "Багародзіца" ад "Тутэйшай шляхты"

Падтрымаць шляхцічаў талерам можна тут
163 views11:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 11:11:17 Бразільцы сёньня прэзэнтуюць кавэр на "Rising Arrows" нашых Gods Tower Прэзэнтацыя будзе ў Instagram а 20-й па Менску. Вакаліста Gods Tower на радзіме садзяць на "хімію" на тры гады за параўнаньне чыноўніка са сьвіньнёй
148 views08:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 08:08:01 Дзіўная справа: маладая менская поп-сьпявачка Anna Rozynko запісала някепскі такі трэк і распаўсюджвае яго...

...wait for it...

...праз Google Drive!
147 views05:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 22:00:10
 Дасьледваньне аўтарства Зьмітра Сасноўскага – першая грунтоўная спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на сусьветную музычную культуру.

«Гісторыя беларускіх музычных уплываў», Зміцер Сасноўскі: https://kamunikat.org/?pubid=16390

#кнігі_kamunikat
145 views19:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 19:19:01 Памятаеце песьню "Трымайся, браце" гурту Dzieciuki? У яе яшчэ больш цікавая гісторыя, чым можна ўявіць

Тое, што гэтая песьня гэта кавэр на песьню італьянскіх партызанаў "Bella Ciao", вы ўжо ведаеце. А беларускі экскурсавод у Барсэлёне Паша Лесянц тут распавёў, што "Bella Ciao" ў сваю чаргу створаная на мэлёдыю, якую ў 1922 годзе напісаў адэскі цыган з Брукліна на ідышы: тут музыка, тут песьня з тэкстам.

А тэкст, які выконваюць Dzieciuki, гэта перароюка тэксту "Маршу Белага легіёну", які ананімны чалец Легіёну напісаў у 1993-м. (дзякуй чытачу за напамін!)

Як вам інтэрнацыянал?
150 viewsedited  16:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 17:17:01 Як гучаў бы "August" гурту Intelligency на беларускай фэрме
154 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 10:10:10 Някепскі, але апатычны і дэпрэсіўны новы трэк ад менчукоў "Убит собой" Тут на ўсіх пляцоўках
74 views07:10
Адкрыць / каментаваць