Get Mystery Box with random crypto!

Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі П
Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі
Адрас канала: @mcnavaborski
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 474
Апісанне з канала

Пра беларускую культуру і контркультуру: музыка (збольшага), мастацтва, літаратура і іншае (пры нагодзе).
Сувязь са мной: @navaborski

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2021-07-10 23:34:01 Вялікі запіс канцэрту Ляўчук у Празе тры дні таму

Усё па-сур'ёзнаму
77 views20:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 22:22:01
"Я спадзяюся, вы адчуваеце нашую падтрымку. Калі вы адучваеце небяспеку — нашая краіна адкрытая. Жыве Беларусь!"

Лідар украінскага гурта "Бумбокс" Андрэй Хлыўнюк за кулісамі фэста Atlas Weekend.
70 views19:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 21:21:01 Паслухайце, які прыемны блюз атрымаўся ў менчукоў Eightandout

Можна падкінуць ім пару эўра на Bandcamp
111 views18:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 19:37:05
"Усё будзе добра" ад лідара гурта NIZKIZ Аляксандра Ільіна. Сёння гурт выступае на беларускай сцэне ўкраінскага фестываля Atlas Weekend.
90 views16:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 13:13:01 Гурт адваката Лаеўскага нядаўна выдаў цэлы альбом, а я прапусьціў!

Дзякуй чытачу за падказку.

Тут на ўсіх пляцоўках
94 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 11:11:02 Караоке-вэрсія "Іншымі"!
105 views08:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 09:10:45
«Но я пел, что пел, и хотя бы в том
Совесть моя чиста»


Многія беларусы ведаюць чалавека на відэа выключна як адваката Віктара Бабарыкі, але кранальная і шчырая песня БГ пад гітару скажа пра Дзмітрыя Лаеўскага нашмат больш за любыя словы і эпітэты

Сапраўды годнае і трошачкі сумнае заканчэнне крайняга, але дакладна не апошняга працоўнага дня ў якасці адваката.

Крыніца: Facebook (Вмореслоў)
91 views06:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 08:08:01 Сёньня дзень народзінаў басіст а N.R.M. і "Мроі" Юрася Ляўкова! А яшчэ ў гэты дзень у 1994 годзе адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а вынікам тых выбараў N.R.M. прысвячаў тады песьню "Бывай"
121 views05:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 23:34:01
Рэп-пратэст вуліцаў просіць прыслаць ім куплет

У Instagram завёўся такі праект Pratest Vulic, там публікуюць па адным купляеце ад розных выканаўцаў пад адвольны біт. Ахвочых паўдзельнічаць просяць слаць відэа на pratestvulic@gmail.com. Ахвочым прапануюць і дапамагчы з канспірацыяй: змазаць твар, дадаць пост-апрацоўку. Абы выказаліся.

Аўтар ідэі кажа: "Я адмаўляюся верыць у тое, што наш рэп такі бяззубы. Веру, што можам рабіць моцна і жорстка".

Хто пазнаў дзядзьку на відэа, уздымайце запальніцы
88 viewsedited  20:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 17:17:01 Калі вы раптам абчыталіся навінаў і вас пацягнула на алькаголь, тут у "Графа Чапскага" прэм’ера ў тэму

Тут на ўсіх пляцоўках
128 views14:17
Адкрыць / каментаваць