Get Mystery Box with random crypto!

Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі П
Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі
Адрас канала: @mcnavaborski
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 474
Апісанне з канала

Пра беларускую культуру і контркультуру: музыка (збольшага), мастацтва, літаратура і іншае (пры нагодзе).
Сувязь са мной: @navaborski

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2021-07-02 13:50:55
Гомель!

Сёння у нашых пераможцаў "Закон Гука" адбудзецца прэзентацыя альбома!

Квіток - 7 BYN
80 views10:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 09:09:01 "Эўрарадыё" схадзіла на менскі трыб'ют The Prodigy

А там так хоба! Стыльскі з "Дай дарогу!"
126 views06:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 07:07:01 А вы ведалі, што ў Беларусі ёсьць свой кампазытар Вагнэр?

А ён ёсьць, Генрых Вагнэр. У прынцыпе, кампазытар не асабліва выбітны, проста нармальны.

Але цікавы факт пра яго ў тым, што ён таемна ад родных займаўся канторскай (габрэйскай рэлігійнай) музыкай, што ў СССР афіцыйна не віталася. І ягоная вакальна-сымфанічная паэма "Вечна жывыя" аказалася прысьвечанай ня проста "Вялікай Айчыннай вайне", а памяці ахвяраў Галакосту.

Цікава, што б у дзядзькі атрымалася, не акажыся ён у антысэміцкай краіне
137 views04:07
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 00:18:01 Ляўчук расказала пра сэкс і крымінал

А яшчэ пра ганарары і чырвона-зялёны сьцяг. Паўтары гадзіны
149 views21:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 23:34:01 У дуэта VAL адразу тры новыя трэкі

Тут на ўсіх пляцоўках
149 views20:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 19:58:59 Паглядзіце, якое сьвята беларускай музыкі робяць ва Львове!

Жывая трансьляцыя проста цяпер, там "Разьбітае сэрца пацана", акардэаніст Варсоба, Доўгушаў з Vuraj і паэт Плотка
159 views16:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 16:16:01
Заўтра ноччу на Нарачы будзе электроншчына

Там ладзяць фэст Campderschein з удзелам беларускіх электроншчыкаў з лэйбла "Сияние" і расейскіх гасьцей. Пачатак у пятніцу аб 23-й, падрабязнасьці тут.

Толькі квіткі (20–35 бын) трэба набыць загадзя ў краме Adept Store (Менск, вул. Кастрычніцкая, 19), а там і трансфэр прапануюць.

Іх рэкамэндуе 34mag, так што калі маеце імунітэт і жаданьне, варта зганяць
164 views13:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 14:14:01
«Усё, што мы хацелі зрабіць, але баяліся паспрабаваць»

З задавальненнем анансуем новы праект «Купалаўцаў» і рэжысёрскі дэбют Пятра Непагоды!

Глядзіце 3 ліпеня а 19:00 на youtube-канале «Купалаўцы» ў межах новага праекту «Купалаўцы LAB» чытку п’есы «Гардэнія» Эльжбеты Хаванец.
137 views11:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 13:13:01 У Relikt новы трэк, даволі незвычайны

Акапэльны народны сьпеў рыхтавалі на фэст "Купальскае кола", які не далі правесьці ўлады. Цяпер трэк можна паслухаць на Bandcamp, там жа падкінуць за яго пару даляраў
1.2K views10:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 09:09:01 А, і гэта ж ужо ліпень пачаўся
162 views06:09
Адкрыць / каментаваць