Get Mystery Box with random crypto!

Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі П
Лагатып тэлеграм-канала mcnavaborski — Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі
Адрас канала: @mcnavaborski
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 474
Апісанне з канала

Пра беларускую культуру і контркультуру: музыка (збольшага), мастацтва, літаратура і іншае (пры нагодзе).
Сувязь са мной: @navaborski

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2021-07-01 07:07:01 Сёньня Дзень Канады, дык нагода паслухаць, як у ёй жывецца нашаму Фелікс Аксёнцаву

Гэта аўтар тэкстаў да першых трох альбомаў Ulis, а таксама тэксту вось гэтай сьвежай песьні "Крамы".

Калі стала цікава, што за ён, вось год таму была зь ім гутарка
169 views04:07
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 23:34:01 О, гэта ж год таму ў гэты дзень "Белы легіён" выдаў найкруцейшых альбом патрыятычных песень!

Тады многія былі занятыя выбарамі і каранавірусам. Праверце, ці не прапусьцілі вы тады альбом, бо ён проста бомба
200 views20:34
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 11:11:01 Раз цяпер лета, а вы, хутчэй за ўсё, на працы, то самы час паслухаць новы альбом "Пока все дома" менчука ColdЗима

Тут на ўсіх пляцоўках
173 views08:11
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 09:09:01 А яшчэ ў Беларусі сёньня адзначаюць дзень эканаміста
174 views06:09
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 07:07:01 Сёньня дзень народзінаў "Марсэльезы", а значыць, варта нагадаць, што ў беларусаў сваіх "Марсэльезы" дзьве

Арыгінальная "Марсэльеза" — песня Францускай рэвалюцыі і дзяржаўны гімн Францыі. Яна была напісаная ў 1792 годзе як баявая песня для арміі, якая інша несьці рэвалюцыю немцам.

У Беларусі на матыў "Марсэльезы" пэўны час спявалі "Пагоню" Багдановіча, але цяпер мелёдыя істотна адрозьніваецца.

А яшчэ "Беларускай Марсэльезай" называлі песьню "Адвеку мы спалі", якая, кажуць, была ў 1920-х неафіцыйным гімнам БССР. Але выконвалі яе на іншую мэлёдыю
171 views04:07
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 00:40:44 А пакуль ніхто ня бачыць, запошчу адну ўкраінскую песеньку, бо ёсьць неверагодная нагода
171 views21:40
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 20:20:00
У Кіеве праз 5 дзён пачнецца даволі дзіўны фэст, але там будзе куча крутых беларусаў. Хто ва Ўкраіне, зірніце

На сцэне Atlas Weekend адначасова выступяць Сярдзючка, Меладзэ, "Океан Ельзи", ТНМА, Brainstorm, Fatboy Slim, Alyona Alyona, "Бумбокс", "Порнофильмы", "Пошлая Молли", Onuka… І гэта ўсё будзе доўжыцца цэлы тыдзень. Расклад тут.

Зь беларусаў там будуць "ЛСП", "Ляпіс-98", Intelligency, Nizkiz, Nürnberg, "Дай дарогу!" і Антон Быкаў.

На першыя два дні фэсту ўваход вольны пасьля рэгістрацыі, потым на кожны зь пяці дзён квіток па 1100 грн (каля 100 бын), абанэмэнт на ўсе пяць платных дзён – 2700 грн (250 бын)
183 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 14:46:25
Вольны хор праспяваў “Пагоню” у самым цэнтры Варшавы.
152 views11:46
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 12:11:59 Новы альбом "быліннага року" ад Тараса Апарыка зь Вілейкі

Назва альбому пасуе пад тэму ўчорашніх контрсанкцыяў ^_^

Альбом бясплатна даюць на Google Drive і Yandex Disc, паслухаць можна таксама на VK і Youtube
177 viewsedited  09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 09:09:01 Цэлы новы альбом дэпрэсіўнага лідзкага року ад "Место для курения"

Тут на ўсіх пляцоўках
170 views06:09
Адкрыць / каментаваць