Get Mystery Box with random crypto!

У Кіеве праз 5 дзён пачнецца даволі дзіўны фэст, але там будзе | Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

У Кіеве праз 5 дзён пачнецца даволі дзіўны фэст, але там будзе куча крутых беларусаў. Хто ва Ўкраіне, зірніце

На сцэне Atlas Weekend адначасова выступяць Сярдзючка, Меладзэ, "Океан Ельзи", ТНМА, Brainstorm, Fatboy Slim, Alyona Alyona, "Бумбокс", "Порнофильмы", "Пошлая Молли", Onuka… І гэта ўсё будзе доўжыцца цэлы тыдзень. Расклад тут.

Зь беларусаў там будуць "ЛСП", "Ляпіс-98", Intelligency, Nizkiz, Nürnberg, "Дай дарогу!" і Антон Быкаў.

На першыя два дні фэсту ўваход вольны пасьля рэгістрацыі, потым на кожны зь пяці дзён квіток па 1100 грн (каля 100 бын), абанэмэнт на ўсе пяць платных дзён – 2700 грн (250 бын)