Get Mystery Box with random crypto!

Памятаеце песьню 'Трымайся, браце' гурту Dzieciuki? У яе яшчэ | Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі

Памятаеце песьню "Трымайся, браце" гурту Dzieciuki? У яе яшчэ больш цікавая гісторыя, чым можна ўявіць

Тое, што гэтая песьня гэта кавэр на песьню італьянскіх партызанаў "Bella Ciao", вы ўжо ведаеце. А беларускі экскурсавод у Барсэлёне Паша Лесянц тут распавёў, што "Bella Ciao" ў сваю чаргу створаная на мэлёдыю, якую ў 1922 годзе напісаў адэскі цыган з Брукліна на ідышы: тут музыка, тут песьня з тэкстам.

А тэкст, які выконваюць Dzieciuki, гэта перароюка тэксту "Маршу Белага легіёну", які ананімны чалец Легіёну напісаў у 1993-м. (дзякуй чытачу за напамін!)

Як вам інтэрнацыянал?