Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.58K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 13

2023-08-23 17:08:54
У Беларусі Золтан працаваў кухарам, а Дняпро вучыўся на эканаміста. Цяпер яны абодва байцы Палка Каліноўскага: служаць у мінамётным разліку батальёна "Літвін".
У нашым новым вялікім інтэрв'ю пакажам эксклюзіўныя кадры з Данецкай вобласці і Бахмута, а хлопцы рапспавядуць пра жыццё на вайне!

Поўную версію глядзіце на Youtube!
13.9K viewsedited  14:08
Адкрыць / каментаваць
2023-08-22 15:23:02
Тры гады з дня забойства Мікіты Крыўцова

Мікіта Крыўцоў — адзін з беларускіх герояў, у гонар якога названа падраздзяленне БПЛА ў складзе Палка Каліноўскага. У памяць аб ім выказаўся камандзір падраздзялення:

«Кожны дзень мы, ваяры Палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова, помсцім за забітых герояў нашай Радзімы. Кожны дзень мы нясём памяць аб іх на шляху да вольнай Беларусі.
Беларусі, за якую аддаў жыццё ўжо не адзін герой.
Помста набліжаецца і пасля перамогі Украіны Беларусь абавязкова адрадзіцца і будзе вольнай. А Мікіта Крыўцоў назаўжды будзе жыць у памяці беларускага народа. Героі не паміраюць пакуль пра іх памятаюць!»

Жыве Беларусь!
15.5K views12:23
Адкрыць / каментаваць
2023-08-21 16:08:09
Ёсць птушкі, якія вельмі любяць лётаць нават уначы. Магчыма таму, што ў працэсе выведваюць нешта цікавае?

Самыя лепшыя птушкі ў гэтым пытанні тыя, што развіваюцца нават тады, калі наляталі не адну тысячу гадзін. Вось і ваяры Палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова бесперабойна навучаюцца паміж задачамі. Начныя трэніроўкі дазваляюць удасканаліць свае навыкі, каб падчас выхада ў цемры быць як мага эфектыўней!
13.8K views13:08
Адкрыць / каментаваць
2023-08-20 20:35:01 Навіны Палка за тыдзень

Ваяры батальёна Волат працягваюць выконваць задачы на Бахмуцкім накірунку
Палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова выконвае аэравыведку пазіцый акупанта
Батальён Літвін і медрота Палка праводзіць баявое зладжванне асабовага складу
Візіт ваяроў і рэкрутаў Палка Каліноўскага ў Нацыянальны музей барацьбы за незалежнасць Украіны

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
kalinouski.org/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
kalinouski.org/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
13.9K views17:35
Адкрыць / каментаваць
2023-08-19 15:54:17 Полк Каліноўскага — гэта, у першую чаргу, беларусы

І беларусы гэтыя вельмі і вельмі розныя. Як поўныя супрацьлегласці ўжываюцца дзеля адной агульнай мэты; пра што думаюць людзі на вайне, як спраўляюцца з ёй і пры чым тут увогуле янот? Глядзіце ў новым вялікім інтэрв'ю пра нашых ваяроў на канале "Жыццё Маліна"!
29.3K views12:54
Адкрыць / каментаваць
2023-08-17 17:05:19 КІНЬ ВЫКЛІК САМОМУ САБЕ!

Каб ажыццявіць нашу агульную мару, вольную Беларусь, — мы павінны быць максімальна падрыхтаванымі. А на вайне ўсё пачынаецца менавіта з падрыхтоўкі! Не можа быць і гаворкі пра эфектыўныя баявыя дзеянні, пра перамогу над расеяй і пра звяржэнне дыктатуры ў Беларусі, калі ты нават не прайшоў вучэбку Палка Каліноўскага!

Мы падрыхтавалі вялікае відэа аб тым, як праходзіць двухмесячны курс навучання рэкрутаў. З відэа вы даведаецеся:

Што трэба браць з сабой і чаму шмат рэчаў - дрэнна;
Навошта вы будзеце пісаць вершы ўначы?
Колькі патронаў вам дадуць на палігоне? (Спойлер: шмат!)
Навошта табе любіць лес?
Што здарыцца, калі ты не пацягнеш навучанне, а застацца ў Палку ўсё роўна хочаш?

Пра ўсё гэта і пра шмат іншага вам падрабязна раскажуць інструктары вучэбкі Палка Каліноўскага — афіцэры падраздзялення спецыяльнага прызначэння Узброеных сіл Украіны.

УВАГА: НАШУ ПАДРЫХТОЎКУ ВЫТРЫМАЮЦЬ НЕ ЎСЕ

Але, калі ты кінеш выклік самому сабе; калі ты, як і мы, хочаш абараніць Украіну і зрабіць Беларусь вольнай — далучайся да Палка Каліноўскага! Разам да перамогі!

БОТ ДЛЯ ЎСТУПЛЕННЯ
24.0K viewsedited  14:05
Адкрыць / каментаваць
2023-08-17 09:00:20
Здаецца, сёння вы ўбачыце нешта вельмі цікавае! Вось вам пакуль тізер, а каб не прапусціць — сачыце за нашымі сацсеткамі, асабліва за YouTube!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU
15.1K views06:00
Адкрыць / каментаваць
2023-08-16 15:01:20
«Гледзячы на дэмантаваны савецкі герб, беларускія абаронцы Украіны былі ўпэўненыя, што гэта гістарычны момант і ён таксама непазбежны для вольнай Беларусі»

Гэтыя словы — цытата з афіцыйнай старонкі "Нацыянальнага музея барацьбы за незалежнасць" Украіны ў Facebook. Для нашых хлопцаў была арганізавана спецыяльная экскурсія, на якой ім паказалі экспанаты часоў Тактычнай групы "Беларусь", якія былі перададзены музею яшчэ ў 2015-м годзе. У сваю чаргу ваяры батальёна "Літвін" і рэкруты Палка Каліноўскага аддалі музею некаторыя рэчы Іллі Літвіна, які загінуў пры абароне Кіева ў 2022-м. Яны стануць часткай выставы "Украіна — Распяцце", прысвечанай крывавай вайне, развазанай расеяй.

Гэтая выстава – адзін з яскравых прыкладаў таго, што ўкраінцы ведаюць: беларусы заўсёды былі на баку свету і праўды. Беларусы заўсёды гатовы дапамагчы справай Украіне ў яе барацьбе за незалежнасць, у абароне яе жыхароў ад ваенных злачынстваў і генацыду.

І зараз, гледзячы на дэмантаваны савецкі герб з помніка "Радзіма Маці", мы нагадваем усім: нават самыя жорсткія і бесчалавечныя дыктатуры ў канчатковым выніку застаюцца толькі жменькай музейных экспанатаў.

Жыве Беларусь, Слава Украіне!
25.7K views12:01
Адкрыць / каментаваць
2023-07-25 15:37:14
ПАД АРТОЮ

Вось так выглядае артылерыйскі абстрэл вачыма байца праз цеплавізар!
Уявіце сабе адчуванні ваяра, які знаходзіцца пад такім шчыльным агнём.

Пакуль мы трымаемся - Жыве Беларусь!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite
2.6K viewsedited  12:37
Адкрыць / каментаваць
2023-07-24 19:38:32
Вечар добры ад штурмавікоў батальёна "Волат" Палка Каліноўскага!

Жадаеш стаць у адзін шэраг з гэтымі ваярамі?

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
kalinouski.org/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
kalinouski.org/support/

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite
16.2K viewsedited  16:38
Адкрыць / каментаваць