Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.58K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 11

2023-09-16 19:30:07
МАРГАРЫТА ЛЯЎЧУК НА ПАДВАЛЕ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА

На гэтым тыдні госцем нашага падвала стала вядомая беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук. Аднак мы ўпэўненыя, што вы ведаеце яе не толькі па выкананні Арый Моцарта.

З новага выпуску вы даведаецеся:
Чаму Маргарыта кажа, што любіць прапагандыста Азаронка?
Якой бачыць будучыню культуры Беларусі?
І навошта яна хоча перафарбаваць аўтазакі ў ружовы колер?

Пра гэта і многае іншае ў новым інтэрв'ю на YouTube!
17.0K views16:30
Адкрыць / каментаваць
2023-09-15 19:09:24
УВАГА

Папярэдняе відэа апублікавана памылкова! Баі за Клешчэеўку яшчэ працягваюцца!
Прыносім прабачэнні ўсім, хто раней за гадзіну "адзначыў" поўнае вызваленне населенага пункта.
Пра поўнае вызваленне чакаем пацверджанне ад Генштаба.
27.6K viewsedited  16:09
Адкрыць / каментаваць
2023-09-15 15:55:30
ЗБІРАЕМ НА ТРАЛ: ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА

У медслужбы Палка Каліноўскага з'явілася тэхніка для эвакуацыі. Ёсць як колавая, так і гусенічная бронітэхніка. Без добрага трала яна не патрапіць на перадавую!
Мэта: 935000 грыўняў

Збор тут: https://send.monobank.ua/jar/ANXiNRUkd7
Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal*, то можаце дасылаць іх Аляксандру: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

Картка: 5375 4112 0824 2250

Дапамажыце нам сустрэць сезон бруду цалкам падрыхтаванымі!
19.2K viewsedited  12:55
Адкрыць / каментаваць
2023-09-14 15:00:59
"ПОСТРІЛ!"

Падраздзяленне БПЛА ім.Мікіты Крыўцова Палка Каліноўскага не толькі можа ажыццяўляць разведку пазіцый ворага, але і самастойна знішчаць акупантаў!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
21.9K views12:00
Адкрыць / каментаваць
2023-09-13 14:02:23
БАЯВОЕ ЗЛАЖВАННЕ

Батальён "Літвін" Палка Каліноўскага скончыў баявое злажванне і ў поўным складзе знаходзіцца на выкананні баявых задач на ўсходзе Украіны.
Сачыце далей за нашымі навінамі!

Жыве Беларусь!
22.2K views11:02
Адкрыць / каментаваць
2023-09-12 14:05:08
"Вайна вайной, але абед ніхто не адмяняў"

Узвод цяжкага ўзбраення батальёна "Волат" Палка Каліноўскага на баявым чаргаванні ў добрым настроі!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
23.7K views11:05
Адкрыць / каментаваць
2023-09-08 14:57:51
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ

8 верасня 2023-га года ва ўкраінскай святыні, Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, ля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму, адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Орша 1514. Плячом да пляча — перамагаем». Украінцы, беларусы, літоўцы і палякі разам адсвяткавалі яскравую перамогу над спрадвечным ворагам – Масковіяй.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел байцы і актыўныя сябры Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, вайскоўцы 30-й АМБр ім. Канстанціна Астрожскага, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літоўскай Рэспублікі ва Украіне, прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Польшча, ваенныя капеланы, беларускі і ўкраінскі актыў горада Кіева, гісторыкі, мастакі, святары Праваслаўнай Царквы Украіны.
Мерапрыемства ўключала: малебен за перамогу Украіны, кароткую гісторыка-мастацкую імпрэзу, урачыстую частку з адкрыццём барэльефа князю Астрожскаму на сцяне Кафедральнага сабора, ушанаванне беларускіх добраахвотнікаў.

Ворша — гэта супольная перамога.

Аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ўзначаліў вялікі гетман — князь Канстанцін Астрожскі. Яго войска складалася з украінскай, беларускай, літоўскай, польскай кавалерыі, артылерыі, пяхоты і іншых родаў войскаў.

Ваяры Палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ў дзень вялікай падзеі нашай агульнай гісторыі.
Так сама, ваяры, якія зараз знаходзяцца на фронце, павіншавалі ўсіх са святам.

Сёння беларускія добраахвотнікі ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага і з іншых фармаванняў, як і ў часы Астрожскага, ваююць поплеч з украінцамі па ўсім фронце. Зараз за перамогу Украіны, потым за свабоду Беларусі!
22.8K views11:57
Адкрыць / каментаваць
2023-09-07 16:04:27
ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

У дзень Ваеннай Разведкі Украіны ваяры Палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Чацвёра ваяроў адзначаны ордэнам "За мужнасць" 3 ступені!

"Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі!
Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць.
Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы зараз не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!"
— адзначыў прэзідэнт Украіны.

Полк Каліноўскага віншуе ўсіх сваіх пабрацімаў з прафесійным святам! Наперадзе нас чакаюць новыя перамогі!

Слава Украіне і Жыве Беларусь!
15.8K viewsedited  13:04
Адкрыць / каментаваць
2023-09-05 16:14:24
Полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе: цалкам прыпыняецца набор рэкрутаў ва ўсе нашыя падраздзяленні.
30.7K views13:14
Адкрыць / каментаваць
2023-09-05 12:01:15
Так, гэта янот. Так, яго клічуць Бармалейка.

Шчыра кажучы, мы вельмі чакалі моманту, калі зможам паказаць вам гэты матэрыял. Бо Бармалейку ў Палку Каліноўскага вельмі і вельмі любяць!
Без лішніх слоў: інтэрв'ю з гаспадаром незвычайнага звера. А, галоўнае, шмат фатаздымкаў!

Усе падрабязнасці ў нашым Instagram.
15.9K views09:01
Адкрыць / каментаваць