Get Mystery Box with random crypto!

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ 8 верасня 2023-га года ва ўк | Полк Каліноўскага

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ

8 верасня 2023-га года ва ўкраінскай святыні, Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, ля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму, адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Орша 1514. Плячом да пляча — перамагаем». Украінцы, беларусы, літоўцы і палякі разам адсвяткавалі яскравую перамогу над спрадвечным ворагам – Масковіяй.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел байцы і актыўныя сябры Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, вайскоўцы 30-й АМБр ім. Канстанціна Астрожскага, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літоўскай Рэспублікі ва Украіне, прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Польшча, ваенныя капеланы, беларускі і ўкраінскі актыў горада Кіева, гісторыкі, мастакі, святары Праваслаўнай Царквы Украіны.
Мерапрыемства ўключала: малебен за перамогу Украіны, кароткую гісторыка-мастацкую імпрэзу, урачыстую частку з адкрыццём барэльефа князю Астрожскаму на сцяне Кафедральнага сабора, ушанаванне беларускіх добраахвотнікаў.

Ворша — гэта супольная перамога.

Аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ўзначаліў вялікі гетман — князь Канстанцін Астрожскі. Яго войска складалася з украінскай, беларускай, літоўскай, польскай кавалерыі, артылерыі, пяхоты і іншых родаў войскаў.

Ваяры Палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ў дзень вялікай падзеі нашай агульнай гісторыі.
Так сама, ваяры, якія зараз знаходзяцца на фронце, павіншавалі ўсіх са святам.

Сёння беларускія добраахвотнікі ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага і з іншых фармаванняў, як і ў часы Астрожскага, ваююць поплеч з украінцамі па ўсім фронце. Зараз за перамогу Украіны, потым за свабоду Беларусі!