Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.58K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 12

2023-09-03 20:34:01 Навіны Палка за тыдзень

Праца падраздзяленняў Палка
Працягваем набор спецыялістаў для працы з тэхнікай
Трывае збор на трал для гусенічнай тэхнікі медэвакуацыі Палка

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
kalinouski.org/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
kalinouski.org/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
21.0K views17:34
Адкрыць / каментаваць
2023-09-02 20:18:32
Наш сябар Аляксандр BalaganOFF хоча дапамагчы нам у зборы на трал для медслужбы. Трал нам вельмі патрэбен, бо наперадзе восень і зіма.
Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal*, то можаце дасылаць іх Аляксандру: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

Дзякуй за падтрымку, добрых людзей больш!

*Нажаль мы самі не можам карыстацца сістэмай PayPal з-за фінансавай палітыкі кампаніі. Любыя нашыя рахункі імгненна блакуюцца.
29.2K views17:18
Адкрыць / каментаваць
2023-09-01 16:24:35
ЗБІРАЕМ НА ТРАЛ: ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА

У медслужбы Палка Каліноўскага з'явілася тэхніка для эвакуацыі. Ёсць як колавая, так і гусенічная бронітэхніка. Без добрага трала яна не патрапіць на перадавую!
Мэта: 935000 грыўняў

Збор тут: https://send.monobank.ua/jar/ANXiNRUkd7

Картка: 5375 4112 0824 2250

Дапамажыце нам сустрэць сезон бруду цалкам падрыхтаванымі!
23.4K viewsedited  13:24
Адкрыць / каментаваць
2023-08-30 17:06:55
"Вораг адмовіўся здацца і быў ліквідаваны"

Баец Палка Каліноўскага "Дэн" з батальёна "Волат" распавядае пра сваю баявую працу ў штурмавым падраздзяленні. У новым выпуску праекту "Беларускі Фронт" ад першай асобы пакажам, як выглядаюць аперацыі ў гарадской забудове і лясной мясцовасці.

Поўную версію глядзіце на нашым канале YouTube!
21.4K views14:06
Адкрыць / каментаваць
2023-08-29 12:34:15
Яны пішуць гісторыю. Яны гонар Беларусі і беларускай нацыі. Яны абралі шлях годнасці і гонару. Яны свядома пайшлі на гэтую вайну, каб абараніць нас і ўвесь свет ад варварскай арды.
Мы будзем памятаць і шанаваць іх подзвіг. Мы працягнем іхнюю справу і давядзем яе да канца. Мы адпомсцім за кожнага.
13.5K views09:34
Адкрыць / каментаваць
2023-08-28 17:47:29
ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА АБВЯШЧАЕ НАБОР У МЕХАНІЗАВАНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ

Патрабаванні да кандыдатаў:
узрост ад 18 да 59 гадоў;
досвед вайсковай службы на баявой і спецыялізаванай тэхніцы;
веды ў галіне тэхнічнай эксплуатацыі і кіравання буйнагабарытных транспартных сродкаў.

Умовы:
кантракт з ЗСУ;
навучанне на базе Палка Каліноўскага з магчымасцю наступнага павышэння кваліфікацыі;
магчымасць засвоіць мадэрнізаваныя тыпы айчыннай і замежнай бронетэхнікі.

Пішыце ў бот @BelarusAndUkraineBot з паметкай #TЭX
30.4K views14:47
Адкрыць / каментаваць
2023-08-25 21:00:27
У дзень, калі была абвешчана незалежнасць Беларусі, ваяры Палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды.
Медалі ад ГУР МО Украіны атрымалі некалькі дзясяткаў ваяроў з усіх баявых падраздзяленняў Палка Каліноўскага.
У такі ўрачысты дзень для беларусаў Украіна адзначыла добраахвотнікаў за іх дасягненні на шляху вызвалення Украіны. І мы упэўнены, што пасля перамогі над агульным ворагам гэты шлях працягнецца ў Беларусі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
14.8K views18:00
Адкрыць / каментаваць
2023-08-25 00:00:08
Дзень незалежнасці Беларусі!

25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна аб'явіла сябе незалежнай дзяржавай!
Мы - беларусы, змаглі скінуць з сябе кайданы камуністычнага рэжыму і вызваліцца з «турмы народаў». Аднак, больш чым праз 30 гадоў, мы зноў знаходзімся пад унутранай акупацыяй рэжыму Лукашэнкі і знешняй акупацыяй Крамля. Але мы робім усё магчымае, каб аднавіць нашу незалежнасць! Беларускі народ варты свабоды!
Са святам сябры!
На відэа ваяры батальёна «Літвін» а таксама ваяры узвода цяжкага ўзбраення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага.
Жыве Беларусь і жыць будзе вечна!
22.2K viewsedited  21:00
Адкрыць / каментаваць
2023-08-24 08:39:43
ДА ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ І ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ
Рыхтуецца стрым 24-гадзіннага марафону з Нью Ёрку на вяслярным трэнажоры Concept2.
Прымаць удзел будзе беларус з Ліды — Лявон Анацка.

Мэта: дабрачынны збор сродкаў беларускім ваярам палку імя Кастуся Каліноўскага і ўсталяванне сусветнага рэкорду ў катэгорыі 60 + у лёгкай вазе!

Паглядзець анлайн-трансляцыю будзе магчыма на спецыяльным YouTube-канале!

Падтрымать фінансава ваяроў палка імя K.Каліноускага:
• kalinouski.org
• gofund.me/46fb2268
13.1K views05:39
Адкрыць / каментаваць
2023-08-24 00:17:09
ВІНШУЕМ УСІХ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ!
45.6K views21:17
Адкрыць / каментаваць