Get Mystery Box with random crypto!

КІНЬ ВЫКЛІК САМОМУ САБЕ! Каб ажыццявіць нашу агульную мару, в | Полк Каліноўскага

КІНЬ ВЫКЛІК САМОМУ САБЕ!

Каб ажыццявіць нашу агульную мару, вольную Беларусь, — мы павінны быць максімальна падрыхтаванымі. А на вайне ўсё пачынаецца менавіта з падрыхтоўкі! Не можа быць і гаворкі пра эфектыўныя баявыя дзеянні, пра перамогу над расеяй і пра звяржэнне дыктатуры ў Беларусі, калі ты нават не прайшоў вучэбку Палка Каліноўскага!

Мы падрыхтавалі вялікае відэа аб тым, як праходзіць двухмесячны курс навучання рэкрутаў. З відэа вы даведаецеся:

Што трэба браць з сабой і чаму шмат рэчаў - дрэнна;
Навошта вы будзеце пісаць вершы ўначы?
Колькі патронаў вам дадуць на палігоне? (Спойлер: шмат!)
Навошта табе любіць лес?
Што здарыцца, калі ты не пацягнеш навучанне, а застацца ў Палку ўсё роўна хочаш?

Пра ўсё гэта і пра шмат іншага вам падрабязна раскажуць інструктары вучэбкі Палка Каліноўскага — афіцэры падраздзялення спецыяльнага прызначэння Узброеных сіл Украіны.

УВАГА: НАШУ ПАДРЫХТОЎКУ ВЫТРЫМАЮЦЬ НЕ ЎСЕ

Але, калі ты кінеш выклік самому сабе; калі ты, як і мы, хочаш абараніць Украіну і зрабіць Беларусь вольнай — далучайся да Палка Каліноўскага! Разам да перамогі!

БОТ ДЛЯ ЎСТУПЛЕННЯ