Get Mystery Box with random crypto!

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Лагатып тэлеграм-канала belpolk_pagonya — Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ" Г
Лагатып тэлеграм-канала belpolk_pagonya — Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"
Адрас канала: @belpolk_pagonya
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.92K
Апісанне з канала

Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-07-03 22:32:20 Памочнік камандзіра палка "ПАГОНЯ" Вадзім Пракоп'еў запісаў зварот да беларусаў.

Нас і ўкраінцаў аб'ядноўвае адна важная стратэгічная задача — даць адпор руска-фашысцкім войскам і іхняму гаўляйтару ў Беларусі. Нам, беларусам, патрэбна падрыхтаваць нацыянальна-вызваленчую армію Беларусі, якая знясе рэжым Лукашэнкі. Асноўны этап фарміравання ўжо пройдзены, структуру трэба толькі маштабіраваць. Зараз слова за беларускім бізнэсам і міжнароднымі саюзнікамі.

Паглядзець поўны відэазварот можна па спасылцы

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком бізнесу і маеце магчымасць падтрымаць полк "ПАГОНЯ", просім напісаць у наш тэлеграм-бот: @polk_pahonia
7.1K views19:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 17:05:34
Байцы палка "ПАГОНЯ" прынялі прысягу і афіцыйна ўступілі ў шэрагі ЗСУ. Полк працягвае падрыхтоўку для выканання спецыялізаваных задач.
12.3K views14:05
Адкрыць / каментаваць
2022-06-26 15:39:25 Моцнае інтэрв'ю з байцом палка "ПАГОНЯ" Мікалаем Сікорскім, які ўжо з 2017 года бароніць Украіну.

Шмат дэталяў пра полк, будні байцоў ва Украіне, мэты і задачы - глядзіце па спасылцы.



58.4K views12:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 11:46:00
Паведамленне ад Палка "ПАГОНЯ":

Мы павольна, але ўпэўнена працягваем ваеннае будаўніцтва.

Мы добра разумеем нашу галоўную місію.
У нас вельмі вялікія мэты.

Мы ні на секунду не забываліся навошта мы тут, на ўкраінскай зямлі.

Свабода Украіны дае шанец і свабодзе Беларусі.

Мы памятаем пра ўсе злачынствы рэжыму Лукашэнкі, пра кожнага палітвязня, пра кожны скалечаны дыктатурай лёс. Усяго гэтага зла не павінна быць на беларускай зямлі. Нас чакае доўгі і няпросты шлях, таму набярыцеся цярпення, назапасьцеся вытрымкі, будзьце гатовыя пераадольваць цяжкасці.

Нашая інфармацыйная палітыка працягвае быць вельмі стрыманай. На гэта ёсьць прычыны.

Полк спецыяльнага прызначэння "ПАГОНЯ" з мэтай максімальнага пашырэння свайго патэнцыялу і павышэння эфектыўнасці запрашае да партнёрства патрыётаў-прадстаўнікоў бізнесу.

Дзякуй усім тым, хто нам дапамагаў прайсці цяжкі шлях станаўлення.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

З павагай і верай у перамогу,
Вадзім Пракоп'еў.

Сувязь праз тг-кантакт: @polk_pahonia
2.6K viewsedited  08:46
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 12:25:29
Вадзім Пракоп'еў апублікаваў новы зварот аб падраздзяленні "Пагоня".

Паведамляю вам, што наш амбіцыйны праект полк "Пагоня" прайшоў важны этап станаўлення. Сфарміраваны камандаванне і штаб з усімі неабходнымі службамі, арганізавана ўзаемадзеянне і абмен інфармацыяй з ваеннымі і палітычнымі структурамі краіны знаходжання. Сфарміравана каманда высокапрафесійных інструктараў з вялікім баявым вопытам.

Мы шукаем трыста добраахвотнікаў, якія гатовыя арганізавана вылучыцца і ўзяць у рукі зброю. Камплектацыя груп і адпраўка з Варшавы.

Тым, хто можа, лічыць, што павінен і гатовы — звяртайцеся ў спецыяльны бот: @Byforce_bot
1.6K views09:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 18:04:52 "Будзем карысным інструментам для вызвалення Беларусі"

Вадзім Пракоп'еў у эфіры "Еўрарадыё" рассказаў, як уладкаваны полк "Пагоня", чаму з батальёнам Каліноўскага яны паасобку і чаму фармаванне не спыніць існавання пасля вайны ва Украіне:

Ёсць надзея, што мы пасля заканчэння баявых дзеянняў па свістку збяромся і будзем карысным і найважнейшым інструментам для вызвалення Беларусі. Пафасна прагучала, але стратэгічны план менавіта такі.

Вядома, людзі ў нас абсалютна розныя, абсалютна выдатныя. Ёсць людзі ад 19 гадоў да 60 гадоў. Ёсць былыя афіцэры сіл спецыяльных аперацый, рок-музыкі, прафесійныя гульцы ў покер, былыя бізнесмены, электрыкі, кранаўшчыкі, ёсць настаўнік гісторыі з ашаламляльнай прыгожай беларускай мовай.

Я бачу сваю мэту ў пабудове класічнай схемы, калі існуе працэс навучання і фармавання буйной сілы. Я сапраўды разумею, што той набор сувязяў, які я набыў раней і цяпер у Кіеве, дазваляе выбудаваць сістэмную буйную гісторыю.

Калі не стае розуму і крытычнага мыслення, значыць, будзе груз 200 змяняць свядомасць. Ці будуць беларусы на гэтым баку страляць у беларусаў, якія пяройдуць мяжу Украіны ў складзе лукашэнкаўскіх войскаў? Несумненна. Мы будзем разглядаць іх як акупантаў, як ворагаў нашых братоў-украінцаў. І як ворагаў і здраднікаў нашага народа.
9.1K views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 16:04:11 Вадзім Пракоп'еў распавёў "Маланка Медыя" пра Беларускі полк "Пагоня", а таксама пра свае уражанні ад таго, што адбываецца в Украіне:

Працуе тактыка "не вер, не бойся, не прасі". Украіна робіць усё правільна. Трэба забіць пяць украінцаў, каб падпарадкаваць аднаго. Нацыя як ніколі адзіная. Захад, на жаль, спазняецца са сваімі мерамі, падтрымкі можна было чакаць значна большай. Я кажу не пра закрытае неба, а пра магчымасці пастаўкі ўзбраення і самыя жорсткія санкцыі, якія на самой справе яшчэ, напэўна, не ўведзеныя.

Не варта верыць ніякім кампрамісам пасля Стамбульскіх перамоваў. Мы разумеем, што адбываецца перагрупоўка войскаў, а ніякі не адыход ад Кіева. Разведка НАТА дакладвае, што рыхтуецца вялікае наступленне. Я думаю, што гэтая гісторыя зацягнецца.

У нас няма баявога вопыту і мы не прымалі пакуль ўдзелу ў баявых дзеяннях. У батальёне існуе пачатак фарміравання. Мы хочам з'яўляцца такім магнітам для людзей, якія адчуваюць, што ім трэба фармальнае ваеннае і досыць хуткае навучанне, перш чым паступіць у ЗСУ. Мы расцем, абмежаваныя толькі прапускной здольнасцю ўкраінскага камандавання і інтэрнацыянальнага легіёну.

Як можна стаць добраахвотнікам, ці стане полк "Пагоня" асновай для фарміравання прафесійнай арміі новай Беларусі? Ці магчыма вызваленне Беларусі да расейскага паразы ў Украіне? Як хутка ўпадуць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі? На гэтыя пытанні Вадзім Пракоп'еў адказаў у выпуску "Маланкі".

Паглядзець эпізод можна па спасылцы.
11.7K viewsedited  13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 21:58:34 Вадзім Пракоп'еў даў разгорнутае інтэрв’ю украінскаму каналу ICTV, дзе распавёў пра беларускае фарміраванне “Пагоня”.

Нагадаем, што першая група адабраных кандыдатаў ужо пачала праходзіць навучанне на базе палка "ПАГОНЯ".

Падаць заяўку ў Беларускі полк “ПАГОНЯ” можна праз чат-бот: @Byforce_bot
11.3K views18:58
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 21:21:00 «Мяне можна назваць памочнікам камандзіра»

Вадзім Пракоп'еў расказаў пра полк «Пагоня»:

Пакуль у нас невялікае падраздзяленне — кшталту ўзвода. Мы назваліся палком, бо гэта ілюструе задачу — сфармаваць вялікае добраахвотнае падраздзяленне. І я думаю, што задача будзе выкананая: у варшаўскім цэнтры адбору добраахвотнікаў толькі да нас папрасілася каля тысячы чалавек (без уліку жадаючых трапіць у батальён Каліноўскага, да іх прыкладна столькі ж, я думаю). Праводзіцца адбор. Гэта ж пытанне ваеннага будаўніцтва, бо я не чакаю, што вайна хутка скончыцца, часу на тое, каб стаць палком, хапае.

Бягучыя задачы — прайсці зладжванне, трэніроўкі, ідэалогію. Вядома, мы цалкам падпарадкаваныя ЗСУ, камбат — украінец. Усе мы ў складзе замежнага легіёна ЗСУ. Раніцай — украінскі гімн, вечарам — беларуская ідэалогія.

Ці ёсць адрозненні ад батальёна Каліноўскага? Яны сур’ёзныя рабяты, іх касцяк прайшоў баявыя дзеянні яшчэ з 2014-га. У нас пакуль не ваяваў ніхто, але наш касцяк складаюць былыя байцы сілаў спецыяльных аперацый Беларусі, чые імёны я пакуль называць не буду. Я не бачу паміж намі канкурэнцыі, у нас адна агульная задача, для выканання якой, я думаю, у будучыні аб’яднаюцца ўсе беларускія падраздзяленні.

Мяне самога можна назваць памочнікам камандзіра. Я звычайны салдат, мая ваенная адукацыя тут нікога не цікавіць — я звычайны кантрактнік ЗСУ. Пакуль многа казаць нельга, скажу толькі, што спім то ў спальных мяхах між дрэвамі, то ў казарме — звычайны салдацкі побыт. Зброя — еўрапейская. Амуніцыя ёсць, але трэба больш. Усё вырашаем.

Крыніца: Наша ніва
21.4K views18:21
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 16:36:37 Channel photo removed
13:36
Адкрыць / каментаваць