Get Mystery Box with random crypto!

Паведамленне ад Палка 'ПАГОНЯ': Мы павольна, але ўпэўнена пра | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Паведамленне ад Палка "ПАГОНЯ":

Мы павольна, але ўпэўнена працягваем ваеннае будаўніцтва.

Мы добра разумеем нашу галоўную місію.
У нас вельмі вялікія мэты.

Мы ні на секунду не забываліся навошта мы тут, на ўкраінскай зямлі.

Свабода Украіны дае шанец і свабодзе Беларусі.

Мы памятаем пра ўсе злачынствы рэжыму Лукашэнкі, пра кожнага палітвязня, пра кожны скалечаны дыктатурай лёс. Усяго гэтага зла не павінна быць на беларускай зямлі. Нас чакае доўгі і няпросты шлях, таму набярыцеся цярпення, назапасьцеся вытрымкі, будзьце гатовыя пераадольваць цяжкасці.

Нашая інфармацыйная палітыка працягвае быць вельмі стрыманай. На гэта ёсьць прычыны.

Полк спецыяльнага прызначэння "ПАГОНЯ" з мэтай максімальнага пашырэння свайго патэнцыялу і павышэння эфектыўнасці запрашае да партнёрства патрыётаў-прадстаўнікоў бізнесу.

Дзякуй усім тым, хто нам дапамагаў прайсці цяжкі шлях станаўлення.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

З павагай і верай у перамогу,
Вадзім Пракоп'еў.

Сувязь праз тг-кантакт: @polk_pahonia