Get Mystery Box with random crypto!

Вадзім Пракоп'еў распавёў 'Маланка Медыя' пра Беларускі полк ' | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Вадзім Пракоп'еў распавёў "Маланка Медыя" пра Беларускі полк "Пагоня", а таксама пра свае уражанні ад таго, што адбываецца в Украіне:

Працуе тактыка "не вер, не бойся, не прасі". Украіна робіць усё правільна. Трэба забіць пяць украінцаў, каб падпарадкаваць аднаго. Нацыя як ніколі адзіная. Захад, на жаль, спазняецца са сваімі мерамі, падтрымкі можна было чакаць значна большай. Я кажу не пра закрытае неба, а пра магчымасці пастаўкі ўзбраення і самыя жорсткія санкцыі, якія на самой справе яшчэ, напэўна, не ўведзеныя.

Не варта верыць ніякім кампрамісам пасля Стамбульскіх перамоваў. Мы разумеем, што адбываецца перагрупоўка войскаў, а ніякі не адыход ад Кіева. Разведка НАТА дакладвае, што рыхтуецца вялікае наступленне. Я думаю, што гэтая гісторыя зацягнецца.

У нас няма баявога вопыту і мы не прымалі пакуль ўдзелу ў баявых дзеяннях. У батальёне існуе пачатак фарміравання. Мы хочам з'яўляцца такім магнітам для людзей, якія адчуваюць, што ім трэба фармальнае ваеннае і досыць хуткае навучанне, перш чым паступіць у ЗСУ. Мы расцем, абмежаваныя толькі прапускной здольнасцю ўкраінскага камандавання і інтэрнацыянальнага легіёну.

Як можна стаць добраахвотнікам, ці стане полк "Пагоня" асновай для фарміравання прафесійнай арміі новай Беларусі? Ці магчыма вызваленне Беларусі да расейскага паразы ў Украіне? Як хутка ўпадуць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі? На гэтыя пытанні Вадзім Пракоп'еў адказаў у выпуску "Маланкі".

Паглядзець эпізод можна па спасылцы.