Get Mystery Box with random crypto!

'Будзем карысным інструментам для вызвалення Беларусі' Вадзім | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

"Будзем карысным інструментам для вызвалення Беларусі"

Вадзім Пракоп'еў у эфіры "Еўрарадыё" рассказаў, як уладкаваны полк "Пагоня", чаму з батальёнам Каліноўскага яны паасобку і чаму фармаванне не спыніць існавання пасля вайны ва Украіне:

Ёсць надзея, што мы пасля заканчэння баявых дзеянняў па свістку збяромся і будзем карысным і найважнейшым інструментам для вызвалення Беларусі. Пафасна прагучала, але стратэгічны план менавіта такі.

Вядома, людзі ў нас абсалютна розныя, абсалютна выдатныя. Ёсць людзі ад 19 гадоў да 60 гадоў. Ёсць былыя афіцэры сіл спецыяльных аперацый, рок-музыкі, прафесійныя гульцы ў покер, былыя бізнесмены, электрыкі, кранаўшчыкі, ёсць настаўнік гісторыі з ашаламляльнай прыгожай беларускай мовай.

Я бачу сваю мэту ў пабудове класічнай схемы, калі існуе працэс навучання і фармавання буйной сілы. Я сапраўды разумею, што той набор сувязяў, які я набыў раней і цяпер у Кіеве, дазваляе выбудаваць сістэмную буйную гісторыю.

Калі не стае розуму і крытычнага мыслення, значыць, будзе груз 200 змяняць свядомасць. Ці будуць беларусы на гэтым баку страляць у беларусаў, якія пяройдуць мяжу Украіны ў складзе лукашэнкаўскіх войскаў? Несумненна. Мы будзем разглядаць іх як акупантаў, як ворагаў нашых братоў-украінцаў. І як ворагаў і здраднікаў нашага народа.