Get Mystery Box with random crypto!

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Лагатып тэлеграм-канала belpolk_pagonya — Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ" Г
Лагатып тэлеграм-канала belpolk_pagonya — Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"
Адрас канала: @belpolk_pagonya
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.92K
Апісанне з канала

Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-04 21:26:36
ПАДТРЫМАЦЬ ПОЛК "ПАГОНЯ"

Сябры! Беларускі полк "Пагоня" ў складзе інтэрнацыянальнага легіёна ЗСУ правёў вялікую працу і працягвае змагацца за свабоду Украіны на перадавой. Нашы байцы выконваюць важныя задачы ў выглядзе аператыўнай работы і экстранай эвакуацыі параненых.

Байцы маюць высокі маральны дух і якасную баявую падрыхтоўку, мы не забываемся пра нашы мэты і прыкладаем усе магчымыя намаганні для таго, каб даць адпор руска-фашысцкім захопнікам і іх памочніку Лукашэнка.

Вы можаце падтрымаць нас матэрыяльна!

Зрабіць гэта можна па наступных рэквізітах:

PayPal: polk.pahonia@gmail.com
Payoneer: polk.pahonia@gmail.com
Wise: polk.pahonia@gmail.com

Або праз крыпта-кашалькі:

1PMY1DRM1kx7TzkhA4csQqzmTGNK3SdXar
Bitcoin

0x3670d6da72bf22369ab2e2c5e836d85e3a85c676
Ethereum ERC20

TEcsVbiXDsnZyfwkaawRW1kwCKr7TwRaoa
USDT Tron TRC20

0x3670d6da72bf22369ab2e2c5e836d85e3a85c676
BUSD BNB smart Chain (BEP20)

Сродкі будуць накіраваны на выдаткі, звязаныя з лагістыкай, набыццё дадатковай экіпіроўкі і сродкі аховы, а таксама арганізацыйныя выдаткі палка.

І памятайце — разам пераможам!
4.4K viewsedited  18:26
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 14:46:11
"Спадзяюся, карэспандэнт Падсасонны будзе задаволены".

Памочнік камандзіра палка "ПАГОНЯ" Вадзім Пракоп'еў сустрэўся з байцамі на перадавой.

Таксама Вадзім Пракоп’еў падзякаваў спонсарам за аўтамабіль хуткай дапамогі, які зараз ужо паступае на службу ў сваім новым выглядзе.
3.6K views11:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 12:29:17
“Неўзабаве ЗСУ возьмуць Херсон, Пуціну пастаўлены шах”

Памочнік камандзіра палка “Пагоня” Вадзім Пракоп’еў падзяліўся думкамі аб контрнаступленні ЗСУ ў Херсонскай вобласці.
1.3K views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 17:02:53 «Я разумеў, што расейцаў трэба спыніць, інакш яны прыйдуць і ў Еўропу»

Адзін з камандзіраў палка "Пагоня" з пазыўным "Алесь" распавёў Радыё Свабодзе пра тое, што адбываецца на перадавой, як ён ставіцца да смерці і чаму вырашыў ваяваць ва Украіне:

Я разумею, што гэтая вайна — падзея сусветнага маштабу і калі іх, расейцаў, не спыніць цяпер — яны прыйдуць у Еўропу і далей пойдуць. Таму я ня мог сядзець на месцы, тым больш маючы вайсковы досвед.

На перадавой галава працуе толькі ў кірунку таго, якія задачы стаяць, як іх выканаць, як пазбегнуць страт. Мінусы — шмат незразумелага. Плюсы — тут можна знайсці больш магчымасцяў. Мы знаходзілі сабе занятак. Выконвалі задачы, і атрымлівалася няблага. Спачатку я прыехаў як камандзір мэдыцынскай эвакуацыі, але выявілася, што я карысны ў іншых задачах.

Страшна, але калі ты разумееш, навошта ты тут, што ты мусіш рабіць, то думкі пра смерць адыходзяць на другі плян. Перадавая — гэта пастаянныя разрывы снарадаў і адчуванне, што па табе страляюць з усяго, што толькі ёсць. Таму ўжо неяк з апатыяй ставішся да думак пра смерць.

На перадавой здавалася, што Расея мае значна больш авіяцыі і цяжкай артылерыі. Тым ня менш адчувалася перавага Украіны. У нас пяхота, супраць нас — танкі, БТР, цяжкая артылерыя і авіяцыя, ды і людзей у іх больш. Але сярод украінцаў і інтэрнацыянальнага легіёну не было аніякай панікі. Было толькі жаданне ісці ў бой, жаданне сысціся нарэшце з ворагам твар у твар.

Поўнае інтэрв'ю з Алесем можна прачытаць па спасылцы
1.6K views14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:07:19
Частка палка "ПАГОНЯ", якая прыпісана да Брыгады спецпрызначэння ім. Івана Богуна, ўжо амаль месяц працуе на перадавой. Байцы палка "ПАГОНЯ" бралі ўдзел у баях на ўсходзе Украіны. У задачы байцоў уваходзіла аператыўная работа, экстраная эвакуацыя параненых. Пры выкананні баявых задач ёсць страты сярод пабрацімаў з прадстаўнікоў іншых краін. Сярод беларусаў палка "ПАГОНЯ" страт няма. Камандаванне брыгады асобна адзначыла высокі маральны дух і якасную падрыхтоўку байцоў "ПАГОНІ". Асабліва адзначаюць прафесіяналізм камандзіраў з пазыўнымі Алесь і Рэд.

У бліжэйшы час мы чакаем далучэння падраздзялення аэравыведкі. Полк "ПАГОНЯ" дзякуе ўкраінскім і польскім інструктарам, а таксама прадстаўнікам беларускага бізнесу, беларускай дыяспары ў Чэхіі, беларускай дыяспары ў Ізраілі, а таксама беларускім фондам салідарнасці за актыўную падтрымку пры стварэнні ядра арміі Новай Беларусі.

Разам пераможам.
3.2K views10:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 20:21:53 Памочнік камандзіра палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium расказаў пра сваё бачаньне вызваленьня Беларусі, патлумачыў, чаму ён публічна крытыкуе офіс Сьвятланы Ціханоўскай, што адбываецца з палком «Пагоня» і пра што ён гаварыў на форуме прыхільнікаў дэкалянізацыі Расеі.



813 views17:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 16:20:34 Падрабязны рэпартаж украінскага блогера Яўгена Мачалава пра рэальнае стаўленні ўкраінскага грамадства да беларусаў і беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне. Ніякіх міфаў і эмоцый. У відэа адказы на шматлікія пытанні, якія ўзнікалі падчас нядаўніх беларуска-ўкраінскіх дыскусій.

З сюжэту вынікае, што беларускія дабраахвотнікі ва Украіне сёння ратуюць імідж беларускага народу ў вачах украінцаў. Сёння і байцы палка "ПАГОНЯ", і байцы палка імя Кастуся Каліноўскага ў прамым сэнсе ваююць за нашую будучыню!




2.1K viewsedited  13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 12:38:15
Памочнік камандзіра палка "Пагоня" Вадзім Пракоп'еў на Форуме дэмакратычных сіл расказаў аб сваім плане перамен у Беларусі.

Мне здавалася, што, пабудаваўшы ва Украіне спачатку ваеннае падраздзяленне, а потым палітычны штаб, не робячы канкурэнцыю з Ціханоўскай ці з Латушкам, а проста размаўляючы з беларускім народам, з'явіцца адмычка да нашай перамогі.

Не існуе ніякага спосабу перамагчы, акрамя як ваенна-палітычнага. Нам патрэбны масавы пратэст. І наўрад ці ў ім будуць здымаць абутак перад лаўкай — хутчэй за ўсё, лаўку разбяруць на гэты раз. Але нам сапраўды гэтак жа патрэбна сіла. І на базе гэтай сілы можа узнікнуць палітычны полюс.

Поўную прамову Пракоп'ева можна паглядзець па спасылцы
2.5K views09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 22:43:21
Памочнік камандзіра палка ПАГОНЯ Вадзім Пракоп'еў: "Нам патрэбны новы фармат палітычнага лідэрства!"

Зараз мы маем вялікі шанец стварыць сапраўдную беларускую нацыянальна-вызвольную армію, але для гэтага патрэбны воля і рашучасць палітычных лідараў. Нам трэба, каб наша палітычнае лідэрства размаўляла на роўных з украінскім ваенна-палітычным кіраўніцтвам.

Усё, што нам трэба зрабіць, — гэта пабудаваць вялікую сілу і зрабіць такое лідэрства ў гэтай сілы, якое наўпрост зможа весці перамовы з "чырвона-зялёным" войскам аб вызваленні Беларусі.

Зараз мы можам маштабіраваць тыя магчымасці, якія ёсць для нас ва Украіне, але патрэбны новы фармат лідэрства і значныя рэсурсы.

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком бізнесу і маеце магчымасць падтрымаць полк "ПАГОНЯ", просім напісаць у наш тэлеграм-бот: @polk_pahonia
3.9K views19:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 15:13:29 «Барацьба за свабоду ў Беларусі пачынаецца зараз ва Украіне»

Выданне "Euronews" апублікавала матэрыял пра беларускі полк "Пагоня", які змагаецца за свабоду Украіны.

Вадзім Пракоп'еў узначальвае батальён "Пагоня", байцы якога праходзяць навучанне ў Польшчы, а пасля служаць ва ўкраінскім войску. Вось што ён кажа:

Я прыехаў сюды, ва Украіну, са сваёй групай, таму што бачу акно магчымасцяў. Украінцы паказалі, што мы можам змагацца з Расіяй і што яны ўмеюць змагацца з ёю сілай… У нас ёсць план. У нас ёсць кіраўніцтва. У нас ёсць усё, і нам проста трэба набрацца сіл тут і ў Польшчы.

Наша грамадства моцна змянілася з 2020 года. Мы страцілі надзею і веру ў тое, што свабода можа быць дасягнута, але мы яе вернем. І калі мы гэта зробім, наступныя пратэсты будуць зусім іншымі.

Прачытаць поўны артыкул з каментарамі Вадзіма Пракоп'ева, Арцёма Шрайбмана і Франака Вячоркі можна па спасылцы
4.2K viewsedited  12:13
Адкрыць / каментаваць