Get Mystery Box with random crypto!

Частка палка 'ПАГОНЯ', якая прыпісана да Брыгады спецпрызначэн | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Частка палка "ПАГОНЯ", якая прыпісана да Брыгады спецпрызначэння ім. Івана Богуна, ўжо амаль месяц працуе на перадавой. Байцы палка "ПАГОНЯ" бралі ўдзел у баях на ўсходзе Украіны. У задачы байцоў уваходзіла аператыўная работа, экстраная эвакуацыя параненых. Пры выкананні баявых задач ёсць страты сярод пабрацімаў з прадстаўнікоў іншых краін. Сярод беларусаў палка "ПАГОНЯ" страт няма. Камандаванне брыгады асобна адзначыла высокі маральны дух і якасную падрыхтоўку байцоў "ПАГОНІ". Асабліва адзначаюць прафесіяналізм камандзіраў з пазыўнымі Алесь і Рэд.

У бліжэйшы час мы чакаем далучэння падраздзялення аэравыведкі. Полк "ПАГОНЯ" дзякуе ўкраінскім і польскім інструктарам, а таксама прадстаўнікам беларускага бізнесу, беларускай дыяспары ў Чэхіі, беларускай дыяспары ў Ізраілі, а таксама беларускім фондам салідарнасці за актыўную падтрымку пры стварэнні ядра арміі Новай Беларусі.

Разам пераможам.