Get Mystery Box with random crypto!

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў Б
Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Адрас канала: @bajby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.46K
Апісанне з канала

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.by
Patreon patreon.com/baj_by
Insta instagram.com/baj.by
Сувязь press@baj.by
We support 🇺🇦

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-07-28 09:32:42
Партрэты зняволеных беларусак: у Інстаграме з'явіўся праект "Палітвязынкі"

Яго заснавалі журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Пад кожным партрэтам — гісторыя палітзняволенай жанчыны.

У Беларусі на сення больш за 140 палітвязняў-жанчын.

Чытайце падрабязней тут

без впн
203 views06:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 08:08:02
«Без незалежнай журналістыкі быў бы канец грамадства». Як змяніліся беларускія медыі пасля пратэстаў

Пра гэта PALATNO пагутарыла з галоўным рэдактарам «Ганцавіцкага часу» Пятром Гузаеўскім, галоўным рэдактарам «Трыбуны» Алегам Гаруновічам, журналісткай з Бабруйска Ірынай Купцэвіч, былым рэдактарам часопіса «Наша гісторыя» Андрэем Дынько.

Ірына Купцэвіч: «Уплыў незалежных медый стаў прыкметны падчас пандэміі каронавіруса. Я памятаю, як тады ўзляцелі прагляды сайта. Гэта ўзляцеў запыт на праўдзівую інфармацыю».

Алег Гаруновіч: «Было модным паказваць неардынарных беларусаў, цікавіцца, што беларусы думаюць на той ці іншы конт (абмеркаванні ў каментарыях кіпелі). У тым ліку з дапамогай медый беларусы глядзелі адзін на аднаго і праз гэта ўсведамлялі, што мы нічога такія рабяты і што нас не так і мала».

Цалкам чытайце тут

без впн
230 views05:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 19:36:01
Вольга Івашына аб шлюбе праз краты: "Ён шкадуе, што шмат працаваў, а я перастала на тое злавацца"

Ён — за кратамі. Яна — у выгнанні. Так адзначылі трэція ўгодкі шлюбу гродзенцы Дзяніс і Вольга Івашыны. З трох гадоў сямейнага жыцця амаль палову яны правялі ў растанні.

“Дзяніс п’е выключна зялёную гарбату. Штовечар мы выходзілі гуляць у парк, ці глядзелі дома кіно. Дзяніс умее выбіраць добрыя фільмы. Не проста “галівуд” — штосці больш такое ўдумлівае, асэнсаванае”.

Па звестках Вольгі, агулам Дзяніс напісаў да яе каля 30 лістоў. Яна атрымала толькі палову.

“Дзяніс зазначае, што так мала мы пабылі разам. Піша, што пераасэнсаваў, што ёсць самым важным у жыцці і што зараз найбольш цэніць адносіны. Бо раней, калі мы былі разам, ён жа ўвесь час працаваў, заняты быў, пісаў свае артыкулы. На мяне не заўсёды часу хапала. І бывала, я на тое злавалася".

Цалкам чытайце артыкул тут

без впн
309 views16:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 17:08:16
«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У журналіста Ігара Лосіка апісалі маёмасьць

Жонка Ігара Лосіка Дар'я
расказвае, што прыставы абышлі ўсе пакоі, шукаючы, што б можна было апісаць. Ігар і Дар’я даўно ў афіцыйным шлюбе, таму ўсё, што знаходзіцца ў кватэры, можа быць арыштавана.

«Нельга карыстацца, нельга перамяшчаць па кватэры, нельга ламаць, нельга з гэтымі прадметамі выконваць нейкія дзеяньні. Мой чайнік зараз пад хатнім арыштам».

Арыштаваная ў Лосікаў маёмасьць будзе выстаўленая на продаж у тым выпадку, калі Дар’я і Ігар ня стануць яе выкупляць альбо не атрымаюць дазволу на гэта. Фатаздымкі выставяць на сайце крамы канфіскату. Калі нехта захоча штосьці з арыштаванага набыць, Дар’і пазвоняць і раскажуць пра гэта.

Падрабязней чытайце тут

без впн
322 views14:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 12:57:10
Без Бахарэвіча і многіх іншых сучаснікаў. Навум Гальпяровіч пра "класічную" выбудобу эфіру радыё "Культура"

Загадчык музычых і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё распавёў "Звяздзе", як на хвалях радыёэфіра трапляюць да слухача айчынная і сусветная класіка.

"Ёсць запісы галасоў многіх пісьменнікаў, і ўсе набыткі фондаў пастаянна выводзім у эфір: і Івана Чыгрынава, і Вячаслава Адамчыка, і Алеся Жука, і Віктара Карамазава".

"Лічу, што журналісты зрабілі подзвіг, захаваўшы гэтыя галасы на стужках... Час мінецца, але якія тады былі погляды, меркаванні ў нашых літаратараў — усё гэта захаваецца, будзе сведчаннем гісторыі".

Чытаце інтэрв'ю цалкам тут

без впн
69 views09:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:58:01
Пачобуту зноў падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай?

Гэтым пытаннем задаецца жонка палітзняволеннага журналіста Аксана Пачобут.

"Учора скончылася папярэдняе падаўжэньне варты для Анджэя Пачобута, але ён па-ранейшаму ў турме. Відавочна, мужу зноў падоўжылі варту.

Увесь гэты час ён жыве ў 4 сьценах. 16 месяцаў!!! За гэты час наш сын перагнаў па росьце бабулю зь дзядулем.

З сынам не дазволена перапіска, бо Андрэй зь ягонага нараджэньня мае зносіны зь ім на польскай мове. Ён піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае зь СІЗА".

Падрабязней чытайце тут

без впн
160 views07:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:10:15
#праца
"Настоящее Время" шукае чатырох чалавек у беларускую каманду ў Вільні

Геаграфічна праца будзе ў Вільні, але кандыдаты/кандыдаткі могуць быць з іншых краінаў, з рэлакацыяй дапамогуць. Падрабязней...
311 views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 10:09:01
Вядучы праграмы "Ранішні эспрэса" на "Беларусь-4" (ТРК "Брэст") Канстанцін Свідуновіч цалкам адбыў пакаранне і 25 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю

Канстанціна затрымалі 24 сакавіка 2021 па так званай "справе карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце.

Канстанціну было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і пакаралі паўтара гадамі "хіміі".

Тэлевядоўца адбываў пакаранне ў Шклове.

Чытаць падрабязней тут

без впн
204 views07:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 09:25:18
У шырокі доступ трапіла "Жоўтая кніга" — хроніка падзей у СМІ 1995-1997 гадоў

Складальнікі маніторынга карысталіся матэрыяламі, апублікаванымі ў друку, і інфармацыяй, атрыманай непасрэдна ад пісьменнікаў, журналістаў і праваабарончых арганізацыяў.

Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай зазначае:

«Чытаючы «Жоўтую кнігу», можна занурыцца ў дзевяностыя. Улады часта апелююць да таго часу: маўляў, жыць стала лепш.

Але ёсць сферы, дзе злачыннасць захавалася і квітнее, і сфера правоў чалавека, свабоды слова – адназначна адна з такіх. І журналісты, і дзеячы культуры, і звычайныя людзі, публічная пазіцыя якіх адрозная ад афіцыйнай, церпяць і не здаюцца ўжо не менш за чвэрць стагоддзя»

Прачытаць падрабязней і спампаваць кнігу можна тут

без впн
235 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 19:41:02
Сварка vs дыскусія. Як не даць уцягнуць сябе ў бясконцыя спрэчкі ў інтэрнэце

Як не трапіць у эмацыйную пастку, не пацярпець ад сваркі, і ці магчыма пры гэтым чамусьці навучыцца – пра гэта і іншае "Белсат" пагутарыў з псіхолагам Наталляй Скібскай.

У Беларусі, напэўна, ужо не засталося не траўмаваных людзей: калі чалавек сам не пацярпеў праз пераслед, то быць сведкам падзеяў у краіне і за яе межамі – гэта траўма сведкі. У такім выпадку размаўляць спакойна даволі цяжка, але не немагчыма.

Сваркі ў сеціве даюць унікальную магчымасць – не адказваць імгненна. Гэта не жывая гутарка, калі вы мусіце ў тую ж секунду рэагаваць на выпады. Адкладзеная рэакцыя – выдатны варыянт, каб не эскалаваць канфлікт.

Цалкам парады псіхолага чытайце тут

без впн
327 views16:41
Адкрыць / каментаваць