Get Mystery Box with random crypto!

«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У журналіста Ігара Лосіка апісалі маёмасьць

Жонка Ігара Лосіка Дар'я
расказвае, што прыставы абышлі ўсе пакоі, шукаючы, што б можна было апісаць. Ігар і Дар’я даўно ў афіцыйным шлюбе, таму ўсё, што знаходзіцца ў кватэры, можа быць арыштавана.

«Нельга карыстацца, нельга перамяшчаць па кватэры, нельга ламаць, нельга з гэтымі прадметамі выконваць нейкія дзеяньні. Мой чайнік зараз пад хатнім арыштам».

Арыштаваная ў Лосікаў маёмасьць будзе выстаўленая на продаж у тым выпадку, калі Дар’я і Ігар ня стануць яе выкупляць альбо не атрымаюць дазволу на гэта. Фатаздымкі выставяць на сайце крамы канфіскату. Калі нехта захоча штосьці з арыштаванага набыць, Дар’і пазвоняць і раскажуць пра гэта.

Падрабязней чытайце тут

без впн