Get Mystery Box with random crypto!

Вольга Івашына аб шлюбе праз краты: 'Ён шкадуе, што шмат праца | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Вольга Івашына аб шлюбе праз краты: "Ён шкадуе, што шмат працаваў, а я перастала на тое злавацца"

Ён — за кратамі. Яна — у выгнанні. Так адзначылі трэція ўгодкі шлюбу гродзенцы Дзяніс і Вольга Івашыны. З трох гадоў сямейнага жыцця амаль палову яны правялі ў растанні.

“Дзяніс п’е выключна зялёную гарбату. Штовечар мы выходзілі гуляць у парк, ці глядзелі дома кіно. Дзяніс умее выбіраць добрыя фільмы. Не проста “галівуд” — штосці больш такое ўдумлівае, асэнсаванае”.

Па звестках Вольгі, агулам Дзяніс напісаў да яе каля 30 лістоў. Яна атрымала толькі палову.

“Дзяніс зазначае, што так мала мы пабылі разам. Піша, што пераасэнсаваў, што ёсць самым важным у жыцці і што зараз найбольш цэніць адносіны. Бо раней, калі мы былі разам, ён жа ўвесь час працаваў, заняты быў, пісаў свае артыкулы. На мяне не заўсёды часу хапала. І бывала, я на тое злавалася".

Цалкам чытайце артыкул тут

без впн