Get Mystery Box with random crypto!

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў Б
Лагатып тэлеграм-канала bajby — БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Адрас канала: @bajby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.46K
Апісанне з канала

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.by
Patreon patreon.com/baj_by
Insta instagram.com/baj.by
Сувязь press@baj.by
We support 🇺🇦

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-08-02 09:30:13
Сёння ў Гомлі могуць агучыць прысуд Ірыне Слаўнікавай

У Гомельскім абласным судзе 2 жніўня могуць агучыць прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Дзяржабвінаваўца запатрабаваў для журналісткі 4 гады калоніі.

Суд над журналісткаю праходзіць у закрытым рэжыме ды цягнецца больш за месяц. Узначальвае працэс Мікалай Доля, той самы, які агучыў прысуд у «справе Ціханоўскага».

Журналістку абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК: народным артыкуле 342 і арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

Беларускія журналісты збіраюцца зладзіць пікет каля сядзібы прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве побач з будынкам TVP.

Акцыя адбудзецца а 16 гадзіне паводле беларускага часу, яе арганізатары плануюць накіраваць у Еўракамісію петыцыю з просьбай увесці санкцыі супраць тых, хто мае дачыненне да пераследу журналістаў у Беларусі.

Крыніца: @belsat
197 views06:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 08:37:02
Юрась Дзяшук: «Кожная планёрка ў гарсавеце Бярозаўкі пачыналася з абмеркавання сацыяльных сетак»

Сённяшні журналіст «Радыё Рацыя» больш як 10 год займаўся грамадскай актыўнасцю і журналістыкай у роднай Бярозаўцы. Шырэй — на Лідчыне, Дзятлаўшчыне і Наваградчыне. Быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў 2021-м.

— На пачатку 2021-га быў суд над Вітольдам Ашуркам. Праз дзень пасля выраку мяне ўзялі на вуліцы. Апынулася: падазраваны па крымінальнай справе па артыкуле 339 — «хуліганка».

— Калі жывеш у 10-тысячнай Бярозаўцы і падымаеш нейкія праблемы, то міжволі стаеш актывістам. Да БНФ я ж далучыўся яшчэ падчас вучобы ў Менску. Па міжнародных стандартах журналістыкі гэтак быць не можа, ведаю. Але для Беларусі можна зрабіць выключэнне.

Чытайце інтэрв'ю цалкам тут

без впн
210 views05:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 19:46:01
Ігар Казмерчак: «Да 2020 года было няпісанае правіла, што на мяне заводзяць крыміналку ў сярэднім раз на пяць гадоў»

Пра пачатак журналісцкай дзейнасці і калекцыю крымінальных справаў «Белсат» паразмаўляў з галоўным рэдактарам Orsha.eu Ігарам Казмерчаком.

– Для рэгіёнаў гэта звычайная рэч: калі не хапае людзей, грамадскія актывісты бяруць на сябе шмат самых розных функцыяў. Мяне можна назваць і краязнаўцам, хоць і з нацяжкаю, і журналістам, і палітычным актывістам, і грамадскім актывістам, і праваабаронцам, і прадпрымальнікам, бо ў мяне была «Цудоўная крама», у якой прадавалася нацыянальная атрыбутыка.

— Мне прапаноўвалі з’ехаць з краіны яшчэ ў 2006-м. Але я рэальна кепска сябе ўяўляю без Беларусі і без Воршы. І ў 2021-м я насамрэч не вырашаў зваліць з краіны, а паехаў на праграму рэабілітацыі для ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

— Пасля блакавання сайту мы страцілі прыблізна тры тысячы нашых пастаянных чытачоў, але яны даволі лёгка перабраліся ў сацсеткі.

Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

Без впн
222 views16:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 17:37:02
«Цэнтральнага ацяпленьня амаль нідзе няма». Журналіст пра плюсы і мінусы жыцьця ў Партугаліі

Герман Вярцінскі раней быў супрацоўнікам крамы Symbal.by, а сёньня працуе ў сфэры сацыяльных мэдыя ў Партугаліі.

Па словах Германа, да пачатку баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ў партугальскім беларускім чаце ў Telegram было ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек, цяпер жа там каля 1500 карыстальнікаў.

— Калі я прыехаў у студзені, то ў Партугаліі было +15-18 градусаў, вельмі сонечна. Моцна ўразіў такі кантраст. Сюды найперш і едуць па клімат.

— стандартная аднапакаёўка ў цэнтры партугальскай сталіцы будзе каштаваць ад 1000 эўра. Калі ж гэта ўскраіна, то можна знайсьці і двухпакаёўку за 700-800 эўра.

— Квіток у кіно тут каштуе 8 эўра, усе фільмы дублююцца на ангельскую; магчыма, таму партугальцы зь дзяцінства добра засвойваюць гэтую мову.

Чытайце артыкул цалкам тут

без впн
259 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 16:32:03
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын перанёс інфекцыю ў СІЗА

— Ва ўмовах антысанітарыі, на якую, відаць, цалкам наплявала адміністрацыя гарадзенскай вязніцы, па турме ходзіць нейкая чарговая інфекцыя, — паведамляюць блізкія журналіста.

Калі Дзяніс Івашын, адчуўшы моцны боль у горле, выклікаў турэмнага лекара, той адразу ж прызначыў яму антыбіётык, але пачалася алергічная рэакцыя арганізма.

Цалкам чытайце тут

без впн
300 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:40:10
#праца
Tribuna.com адкрывае вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Гатовыя разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі.


Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Падрабязней чытайце тут

без впн
462 viewsedited  12:40
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:43:27 Сетка гомельскіх суполак «Флагшток» прызнаная «экстрэмісцкай»

27 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў інфармацыйную прадукцыю наступных суполак і чатаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі»:

Telegram-група «Флагшток_чат»;
Telegram-канал «Флагшток»;
Старонка ва «Укантакце» «Гомельский флагшток»;
Старонка ў «Аднакласніках» «Гомельский флагшток»;
Старонка ў «Facebook» «Гомельскі флагшток».

Крыніца: @viasna96
333 views11:43
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:01:02
“Мастачка зрабіла сто партрэтаў за чатыры месяцы”. Заснавальніца праекта “Палітвязынка” расказала, як яго стваралі

Журналістка Яўгенія Долгая разам з мастачкай Ганнай Татур запусцілі праект, які прысвечаны палітзняволеным беларускам. БАЖ паразмаўляла з Яўгеніяй і даведалася, як яны абіралі назву для праекта і як з’явілася сама ідэя.

Ва Украіне дзейнічае такі наратыў: “а чаго вы з кветачкамі хадзілі і на лавачцы стаялі?” — узгадвае Яўгенія. — З-за такіх стэрэатыпаў яны не бачаць, што адбываецца насамрэч. Я б хацела бачыць салідарнасць з беларускамі ўкраінскіх праваабаронцаў, журналістак, грамадскіх дзеячак.

— Мастачка Ганна Татур жыве і вучыцца ў Францыі. Я скінула ёй гісторыі разам з фотаздымкамі жанчын, якія я знаходзіла ў сацсетках. Ганна пачала маляваць партрэты на паперы, гісторыі пераклала на французскую мову і паказала сваім выкладчыкам як навучальны праект. Сказала, што яны звярнулі ўвагу на яе працы.

Цалкам чытайце тут

без впн
394 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 13:08:50
Таццяну Мацвееву будуць судзіць 9 жніўня

Таццяна Мацвеева выйшла на волю ўвечары 31 ліпеня з позвай у суд паводле арт. 24.23 КаАП — яе будуць судзіць за несанкцыянаванае пікетаванне.

Таццяна з мужам Ігарам Мацвеевым вярталася з камандзіроўкі, калі ёй патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што «трэба паразмаўляць».

Таццяну затрымалі адразу на віцебскім чыгуначным вакзале і павезлі дахаты, дзе правялі ператрус.

У выніку міліцыянты забралі некалькі кніг, паштовак, флэшку, а галоўнае — два тэлефоны і камп’ютар, пакінуўшы журналістку без прыладаў працы.

Чытайце цалкам тут

без впн

Крыніца: @bajby
323 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 12:33:07
Трёхмесячная стипендиальная программа в Праге (дедлайн 12 августа)

Для журналистов, активистов и исследователей, правозащитников, а также членов НПО, занимающихся гражданским активизмом и социальными проблемами в Восточной Европе и Центральной Азии.

Пражский гражданский центр покроет расходы на транспорт, проживание и визу.

Ваш исследовательский проект должен отражать и развивать вашу текущую работу или опыт в вашей родной стране или регионе.

Рабочие языки: английский, русский.

Узнать подробности можно тут

без впн
398 views09:33
Адкрыць / каментаваць