Get Mystery Box with random crypto!

Ігар Казмерчак: «Да 2020 года было няпісанае правіла, што на м | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ігар Казмерчак: «Да 2020 года было няпісанае правіла, што на мяне заводзяць крыміналку ў сярэднім раз на пяць гадоў»

Пра пачатак журналісцкай дзейнасці і калекцыю крымінальных справаў «Белсат» паразмаўляў з галоўным рэдактарам Orsha.eu Ігарам Казмерчаком.

– Для рэгіёнаў гэта звычайная рэч: калі не хапае людзей, грамадскія актывісты бяруць на сябе шмат самых розных функцыяў. Мяне можна назваць і краязнаўцам, хоць і з нацяжкаю, і журналістам, і палітычным актывістам, і грамадскім актывістам, і праваабаронцам, і прадпрымальнікам, бо ў мяне была «Цудоўная крама», у якой прадавалася нацыянальная атрыбутыка.

— Мне прапаноўвалі з’ехаць з краіны яшчэ ў 2006-м. Але я рэальна кепска сябе ўяўляю без Беларусі і без Воршы. І ў 2021-м я насамрэч не вырашаў зваліць з краіны, а паехаў на праграму рэабілітацыі для ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

— Пасля блакавання сайту мы страцілі прыблізна тры тысячы нашых пастаянных чытачоў, але яны даволі лёгка перабраліся ў сацсеткі.

Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

Без впн