Get Mystery Box with random crypto!

Сёння ў Гомлі могуць агучыць прысуд Ірыне Слаўнікавай У Гомел | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Сёння ў Гомлі могуць агучыць прысуд Ірыне Слаўнікавай

У Гомельскім абласным судзе 2 жніўня могуць агучыць прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Дзяржабвінаваўца запатрабаваў для журналісткі 4 гады калоніі.

Суд над журналісткаю праходзіць у закрытым рэжыме ды цягнецца больш за месяц. Узначальвае працэс Мікалай Доля, той самы, які агучыў прысуд у «справе Ціханоўскага».

Журналістку абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК: народным артыкуле 342 і арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

Беларускія журналісты збіраюцца зладзіць пікет каля сядзібы прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве побач з будынкам TVP.

Акцыя адбудзецца а 16 гадзіне паводле беларускага часу, яе арганізатары плануюць накіраваць у Еўракамісію петыцыю з просьбай увесці санкцыі супраць тых, хто мае дачыненне да пераследу журналістаў у Беларусі.

Крыніца: @belsat