2023-06-13 09:08:04
Пасьля скандалу у ByPol заявілі аб падзеле арганізацыі на дзьве часткі
Аб’яднаны пераходны кабінэт паведаміў пра вынікі сустрэчы калектыву ByPol са Сьвятланай Ціханоўскай:
Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі (куды ўваходзяць Мацьвей Купрэйчык, Уладзімер Жыгар і іншыя) аддзяляецца ад фонду і ў найбліжэйшы час вызначыцца з назвай, формай юрыдычнай асобы і кірункамі працы;
У адказнасьці Станіслава Лупаносава і Аляксандра Азарава застаецца плян «Перамога». Працягваецца праца па яго напаўненьні і падрыхтоўцы;
Telegram, Instagram, Youtube застаюцца за Аб’яднаньнем сілавікоў Беларусі; Facebook, TikTok і сайт ByPol — пад кіраўніцтвам Азарава;
Усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся на праходжаньне паліграфа;
У ByPol у найбліжэйшы час будзе праведзены фінансавы аўдыт незалежнай кампаніяй, якую ўхваляць абодва бакі;
Уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачваньні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеяньні, якія прычыняюць шкоду другому боку і як супольнасьці.
2.6K viewsedited 06:08