Адрас канала:
Катэгорыі:
Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі:
19.24K
Апісанне з канала
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669
Ratings & Reviews
Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.
5 stars
0
4 stars
0
3 stars
0
2 stars
2
1 stars
0
Апошнія паведамленні 3
2023-07-06 10:53:06
Праваабаронцы паведамілі, што на мяжы ў грамадзян Беларусі патрабуюць адмовіцца ад «Карты паляка»
Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што беларускія памежнікі на мяжы прымушаюць беларусаў «добраахвотна» адмаўляцца ад «Карты паляка» — інакш пагражаюць суткамі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, уладальнікаў «Карты паляка» пры праходжаньні беларускай мяжы накіроўваюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ — бо памежнікі бачаць на візе «Мэта выданьня 24», а гэта сьведчыць, што яе атрымалі на падставе гэтага дакумэнту.
Журналісты Zerkalo патэлефанавалі ў Памежны камітэт па камэнтар. У ведамстве заявілі, што ня ведаюць пра праверку «Карты паляка» ў грамадзян.
Раней Лукашэнка выказаўся пра «Карту паляка», і тэму пачалі абмяркоўваць чыноўнікі і прапагандысты. Так, былы дэкан факультэту філязофіі БДУ Вадзім Гігін прапанаваў «увесьці нулявую талерантнасьць да ўладальнікаў «Карты паляка».
5.2K viewsedited 07:53
2023-07-06 10:10:10
Даўно нічога не чуваць пра Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча, Ціханоўскага... Калі Лукашэнка іх забіў, на што ён разьлічвае?25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.— На тое, што людзі звыкнуцца, як было з Захаранкам, Ганчаром, Красоўскім і іншымі. Больш за дваццаць гадоў, як яны „зьніклі“, і сьвет для яго не абрынуўся. Кіраваць ён зьбіраецца „вельмі доўга“, біялягічна можа быць гадоў 20. А тут яшчэ вайна зь яе непрадказальнымі паваротамі. Але гэта ягоная стыхія — так выкруціцца, каб „вайна ўсё сьпісала“. 30 гадоў уся яго палітыка — гэта пастаянныя кульбіты, якія дазвалялі яму заставацца пры ўладзе. Думаю, на гэта ён і разьлічвае, на ўласную інтуіцыю. Больш разьлічваць проста няма на што.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
5.0K views07:10
2023-06-14 23:27:24
Першую частку дакладу пра незаконны вываз украінскіх дзяцей у Беларусь перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
Як распавёў Павал Латушка, першую частку дас’е 12 чэрвеня перадалі пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карыму Хану. За першай часткай дас’е будзе другая, якую, паводле Латушкі, ужо таксама часткова перадалі ў пракуратуру Ўкраіны.
Таксама дэмакратычныя сілы з дапамогай юрыстаў падрыхтавалі справаздачу супраць Лукашэнкі, з дапамогай якой яго можна будзе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасці, адзначыў ён:
https://smarturl.click/e4Xb
1.4K views20:27
2023-06-14 22:41:06
«Маці піша ў асноўным пра тое, што чытае, і дае жыцьцёвыя парады», — дачка Марыны Золатавай
За кратамі па крымінальных справах 33 прадстаўнікі беларускіх мэдыя.
Чакаюць разгляду апэляцый у Вярхоўным судзе карэспандэнт «„Комсомольской правды“ в Белоруссии»
Генадзь Мажэйка і кіраўніцы парталу Tut.by
Марына Золатава і Людміла Чэкіна. У чаканьні судоў галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»
Аляксандар Манцэвіч, журналісты
Павал Мажэйка, Ларыса Шчыракова, апэратары
Павал Падабед і Вячаслаў Лазараў.
Даведаліся, што новага ў палітзьняволеных журналістаў Генадзя Мажэйкі і Марыны Золатавай:
https://smarturl.click/p017
2.3K viewsedited 19:41
2023-06-14 21:46:30
Поўная пераарыентацыя на расейскі рынак стратэгічна становіць вялікую пагрозу для беларускай эканомікі, — Лузгіна
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна аналізуе апошнія тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Сьцісла:
Да канца году чакаецца паскарэньне росту цэнаў.
Танныя крэдыты прывядуць да інфляцыі і дэвальвацыі.
Заўсёды кепска, калі адна краіна мае такі вялікі эканамічны ўплыў на іншую.
Вялікае інтэрвію: https://smarturl.click/A6A3
3.0K views18:46
2023-06-14 21:13:26
Галоўнае за 14 чэрвеня
На гістфаку БДУ зьнішчылі пано з выявай Кастуся Каліноўскага. ФОТА
СМІ: у Полацкім унівэрсытэце пасьля затрыманьняў «за палітыку» звольнілі 3 выкладчыкаў, яшчэ 6 напісалі заявы «з салідарнасьці»
КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» Паўла Белавуса, Дзьмітрыя Семчанку, Яна Рудзіка і яшчэ 6 чалавек
Пасьля заяваў Лукашэнкі памянялі ўмовы пераразьмеркаваньня маладых спэцыялістаў-мэдыкаў
На ахову мяжы з Расеяй перакінулі памежнікаў з Гомля, Горадні і Пінска
У Кіеве аднаўляюць працу місіі дэмакратычнай Беларусі. Кавалеўскі сустрэўся з Падаляком
Праваабаронцы расказалі, як затрыманых па вяртаньні ў Беларусь зь Літвы судзяць у Астраўцы. Хроніка перасьледу
3.3K viewsedited 18:13
2023-06-14 20:22:05
Што важна ведаць, калі вяртаешся ў Беларусь
Апошнім часам на межах Беларусі узмацніліся праверкі: людзі ў цывільным праводзяць допыты, правяраюць тэлефоны, праглядаюць сацсеткі, фота, сьпісы кантактаў. Што нечаканага могуць паглядзець у тэлефоне на мяжы і чаму лепш не выдаляць Telegram? — Сабралі парады і рэкамэндацыі праваабаронцаў тым, хто вяртаецца ў Беларусь.
3.7K views17:22
2023-06-14 19:30:02
«Беларусаў і ўкраінцаў прымірае Полк Каліноўскага»
Ці намагаецца Ўкраіна весьці дыялёг зь Менскам? Лукашэнка сьцьвярджае, што так. Паводле яго, улады Ўкраіны праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі рэжыму Беларусі ў Львове і прапаноўвалі чарговы раўнд у Стамбуле. Але, як выказаўся Лукашэнка, ён паслаў украінскі бок «на хрэн».
Беларускі журналіст
Дзьмітры Галко, які жыве ў Кіеве, камэнтуючы апошнюю заяву Лукашэнкі, называе яго «казачнікам» і заклікае дзяліць яго заявы ў разы. Пагутарылі зь ім:
Відэа гутаркі:
3.7K views16:30
2023-06-14 19:06:12
СМІ: у Полацкім унівэрсытэце пасьля затрыманьняў «за палітыку» звольнілі 3 выкладчыкаў, яшчэ 6 напісалі заявы «з салідарнасьці»
Сёньня «па дамове бакоў» звольнілі 3 выкладчыкаў, паведаміла BPN крыніца:
дацэнта катэдры гісторыі і турызму
Віктара Чараўко,
дацэнта катэдры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіраваньня
Сяргея Глазырына,
дацэнта катэдры гісторыі і турызму, намесьнік дэкана інжынэрна-будаўнічага факультэта
Юрыя Кежу.
Паводле інфармацыі крыніцы BPN, учора 6 дэканаў факультэтаў ПДУ напісалі заявы аб звальненьні празь «нежаданьне мець дачыненьне да палітычных перасьледаў калег»:
https://smarturl.click/wXq4
3.9K views16:06
2023-06-14 18:33:23
«Чаму я павінна быць гуманітарыем, калі люблю тэхнічныя задачы?». Як праект Women in Tech дапамагае жанчынам увайсьці ў ІТ
Мэнэджарка праекту Ганна Самарская кажа, што адзін са стэрэатыпаў, які перашкаджае жанчынам пачынаць кар’еру ў ІТ, ідзе з самага дзяцінства, калі ўнушалі: хлопчыкі — тэхнары, а дзяўчаткі — гуманітарыі.
За час існаваньня праекту навучаньне прайшлі ўжо 2 патокі і пачынаецца трэці. «Ажыятаж і колькасьць удзельніц перавысіла ўсе нашыя самыя дзёрзкія чаканьні. Мы думалі, што ў нас будзе каля 600 удзельніц, а цяпер у нас больш за 2600 заявак», — дзеліцца Ганна Самарская.
Пагутарылі зь ёй пра вынікі першых 9 месяцаў працы праекту:
https://smarturl.click/28pl
3.9K viewsedited 15:33