Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 19.24K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2023-06-09 18:38:13
«Я ня бачыла ні аднаго доказу, ні аднаго дакумэнта». Ціханоўская ўпершыню пракамэнтавала канфлікт унутры ByPol

«Сытуацыя надзвычайная. Мы зараз праводзім праверку па фактах, мы павінны сабраць усіх чальцоў гэтага канфлікту, так бы мовіць, і высьветліць, што там здарылася насамрэч. Бо зараз плётак будзе шмат. Але ж пакуль я ня бачыла ні аднаго доказу, ні аднаго дакумэнта аб нейкіх, як там кажуць, злачынствах, і такое рашэньне не магу прыняць», — сказала дэмакратычная лідэрка Беларусі тэлеканалу Belsat
3.4K viewsedited  15:38
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 18:21:27
«Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі сайт спартовага выданьня «Прессбол».

У 2021-м з газэты звольніўся яе заснавальнік і журналіст, які працаваў у ёй ад першага нумара. З таго часу выданьне перастала пісаць пра спартоўцаў, якія выказаліся супраць гвалту і рэжыму Лукашэнкі.

Станам а 18:20 сайт pressball.by недасяжны
3.4K viewsedited  15:21
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 17:40:10
Ці сапраўды колькасьць дактароў у Беларусі істотна павялічылася за апошнія тры гады? Расказваем, як улады маніпулююць лічбамі ў мэдычыне

Прадстаўнікі Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці прааналізавалі адкрытыя і закрытыя крыніцы і знайшлі супярэчнасьці ў афіцыйных лічбах за 2019— 2022 гады. Пра рэальную сытуацыю з мэдычнымі кадрамі гаворым з адной з аўтараў расьсьледаваньня, прадстаўніцай Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці Лідзіяй Тарасенкай.

https://smarturl.click/qAMp
3.6K views14:40
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 16:40:12
У МУС і пракуратуры адказалі на запыты пра стан і месцы знаходжаньня Бабарыкі

Беларусы праз пэтыцыю спыталі ў МУС і пракуратуры, дзе знаходзіцца і як сябе адчувае былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка, пра якога няма інфармацыі ўжо больш за месяц. У калектыўным звароце да сілавых структур грамадзяне пацікавіліся ў тым ліку, чаму да Бабарыкі не дапускаюць адваката і зь якой прычыны палітвязьня накіравалі ў лячэбную ўстанову.

У пракуратуры Віцебскай вобласьці людзям параілі зьвярнуцца ў абласны Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. А там не захацелі разглядаць зварот на сутнасьці.

Фота: Reuters
4.0K views13:40
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 15:49:44
Адсутнасьць кіраўніка, нявыплата заробкаў. У чым канфлікт удзельнікаў ByPol Азарава і Купрэйчыка

Аляксандар Азараў заяўляе, што выключыў з ByPol Мацьвея Купрэйчыка і яго паплечнікаў, Купрэйчык — што выключыў Азарава і яго паплечнікаў. Аб’яднаны пераходны кабінэт праводзіць праверку.

Паспрабавалі разабрацца ў сытуацыі і пагутарыць з удзельнікамі канфлікту:

https://smarturl.click/w3Ay
4.2K viewsedited  12:49
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 15:04:19
Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам сказаў, што разьмяшэньне ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасьля завяршэньня падрыхтоўкі збудаваньняў для яго. То бок гэта адбудзецца пасьля 7-8 ліпеня.

Фота: Reuters
4.5K viewsedited  12:04
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 14:56:00
Вугоршчына ў абыход Кіева прыняла з Расеі групу ўкраінскіх ваеннапалонных вугорскага паходжаньня

Віцэ-прэм’ер Вугоршчыны заявіў, што гэта быў «жэст Расейскай праваслаўнай царквы ў адрас Будапэшта».

Групу ўкраінскіх ваеннапалонных з Закарпацьця даставілі 8 чэрвеня ў Вугоршчыну на просьбу гэтай краіны. Адзінаццаць украінскіх ваеннапалонных вугорскага паходжаньня маглі быць адпраўленыя ў Вугоршчыну бязь ведама Кіева. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў вугорскі віцэ-прэмʼер Жолт Шэмʼен.

Са спасылкай на крыніцы выданьне РБК Украіна піша, што рашэньне не было ўзгодненае з Украінай. Пасярэднікам выступіла Вугорская мальтыйская дабрачынная служба.

Кіеў пакуль не камэнтуе гэтага выпадку.
583 views11:56
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 13:58:12
Літовец расказаў пра няўдалую спробу заехаць у Беларусь: задавалі пытаньні пра Лукашэнку, Пуціна і вайну

Апошнім часам на беларускай мяжы ўсё пільней правяраюць людзей, якія ўяжджаюць у краіну. У чалавека там могуць папрасіць паказаць тэлефон, адсканаваць замежны дазвол на жыхарства. Некаторых людзей затрымліваюць проста на мяжы, але ёсьць і тыя, каго не ўпускаюць у краіну, і сярод іх ня толькі беларусы.

Літовец Вітаўтас ехаў у Беларусь у траўні, каб наведаць Горадню і Менск. Але яго падарожжа скончылася ў пункце пропуску.

https://smarturl.click/7YR7
843 viewsedited  10:58
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 13:02:51
Лагойск застаўся амаль без вады праз засухі, праблему ня могуць вырашыць тры дні

Большая частка Лагойска з 7 чэрвеня застаецца без вады. Напор стаў падаць увечары 6 чэрвеня, а раніцай наступнага дня вада зьнікла цалкам, паведамляла мясцовае выданьне Logoysk.by. Высьветлілася, што пырчынай стала засуха.

Аднавіць водазабеспячэньне абяцалі на працягу сутак, адна да сёньня прабелему не вырашылі

https://smarturl.click/2Y4Z
2.0K viewsedited  10:02
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 12:12:10
У МЗС Ізраіля асудзілі прызначэньне Гігіна на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У справаздачы Міністэрства дыяспары аб ацэнцы антысэмітызму за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў выдаленьню габрэйскай памяці, падкрэсьлілі ў МЗС Ізраіля.

У МЗС Ізраіля адзначылі, што падстаў для для прызначэньня такой асобы, як Вадзім Гігін, на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі няма:

«У сьвятле яго антысэміцкіх заяў і адмаўленьні Галакосту з розных нагодаў у мінулым, у справаздачы Міністэрства дыяспары аб ацэнцы антысэмітызму за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў выдаленьню габрэйскай памяці, якая зьяўляецца неад’емнай часткай памяці аб Галакосьце», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Ізраіля Ліёра Хаята.
2.7K views09:12
Адкрыць / каментаваць