2023-07-06 14:11:12
У Паўднёвай Асэтыі заявілі, што хочуць прызнаньня іх самаабвешчанай дзяржавы Беларусьсю
Як піша «Эхо Кавказа», зьвярнуцца да заканадаўчага органа Беларусі з просьбай аб прызнаньні прапанаваў на сэсіі парлямэнту старшыня камітэту па эканоміцы, малым прадпрымальніцтве і сельскай гаспадарцы Алан Тэхаў.
У жніўні 2021 году Лукашэнка заявіў, што не прызнаў Паўднёвую Асетыю і Абхазію, бо, паводле яго слоў, Захад пагражаў Менску дадатковымі санкцыямі, а Масква адмовілася кампэнсаваць эканамічныя страты. Пры гэтым Лукашэнка назваў «нядобрым фактам», што «Асэтыю адарвалі ад Грузіі».
8 верасьня 2022 году Лукашэнка пабываў у Піцундзе, дзе сустрэўся з абхаскім прэзыдэнтам Асланам Бжанія. Па словах Лукашэнкі, абмяркоўваліся «гандлёва-эканамічныя сувязі».
21 лютага 2023 году Лукашэнка прыняў у Менску Аслана Бжанія і прапанаваў «Тбілісі, Сухумі і Менску неяк склейвацца».
4.8K viewsedited 11:11