Get Mystery Box with random crypto!

Free Belarus Center 🇺🇦

Лагатып тэлеграм-канала freebelaruscenter — Free Belarus Center 🇺🇦 F
Лагатып тэлеграм-канала freebelaruscenter — Free Belarus Center 🇺🇦
Адрас канала: @freebelaruscenter
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.12K
Апісанне з канала

Юридические консультации, психологическая помощь, культурные мероприятия и гражданское образование для беларусов.
Афиша: http://afisha.freebelarus.center/
Горячая линия: 48722787901
https://t.me/VolunteerFBC
Сайт: https://freebelarus.center/

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 14

2022-07-13 16:03:41
З пачатку 2022 года 43 беларусы атрымалі пастановы аб прымусовым выездзе з Украіны, з пачатку вайны блакуюцца банкаўскія рахункі грамадзянаў Беларусі ва ўкраінскіх банках.

Ці варта ўключацца ў спрэчкі з украінцамі, спрабаваць іх пераканаць, што беларусам неабыякава тое, што адбываецца ва Украіне? Як не апускаць рук і захаваць «дах»?

На гэтую тэму «Белсат» паразмаўляў з Андрэем Стрыжаком, сузаснавальнікам фонду BYSOL, праваабаронцай і нашай калежанкай Анісіяй Казлюк і актывістам з Расеі Рыгорам Нурманавым.
271 views13:03
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:18:17
Сёння, 13 ліпеня, ў Варшаве адбудзецца сольны канцэрт Warsaw Freedom Orchestra.

На пляцоўцы перад «Беларускім Моладзевым Хабам» (pl. Konstytucji 6) прагучаць творы Вольгі Падгайскай, песні Лявона Вольскага і Акеана Эльзы і аўтарскія творы Вольнага Аркестру. Таксама вы пачуеце беларускую дуду ў выкананні Lity Taler.

Уваход вольны. Пачатак а 20:00.
463 viewsedited  11:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:02:08 На сайце афіцыйнага інтэрнэт-прадстаўніцтва Зяленскага створана петыцыя з просьбай даць магчымасць аформіць патрэбныя дакументы на жыхарства ва Украіне грамадзянам РФ і Беларусі, якія да ўвядзення ваеннага становішча пражывалі на тэрыторыі Украіны з часовымі відамі на жыхарства.

Аўтары петыцыі таксама просяць азнаёміцца з дакументамі, якія ўжо былі пададзены ў ДМС да 24 лютага 2022 года.

Петыцыю ўжо падпісалі 2653 чалавек
305 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 13:50:43
Сяргей Міхалок разам з гуртом пераспяваў легендарную песню «Воины света» па-ўкраінску.

Словы песні пераклаў вядомы ўкраінскі паэт Сяргей Жадан.
301 views10:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 13:28:38
301 views10:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 12:55:29
Палітнзяволеная журналістка Кацярына Андрэева атрымала 8 гадоў калоніі.

Кацярыну абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве». Справу разглядалі ў закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе.

Нагадаем, 18 лютага 2021 года журналістка ўжо была асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. Андрэеву судзілі за стрым з месца жорсткага разгону сілавікамі мірных пратэстуючых на «плошчы Пераменаў» у Мінску 15 лістапада 2020 года.
292 viewsedited  09:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 12:43:03
Украинская погранслужба заявила, что беларусский пограничник перешел на территорию Украины, чтобы воевать против России.

Госпогранкомитет Беларуси это опровергает.

Погранслужба Украины в комментарии для Радио «Свобода» утверждает, что задержанный беларус пытался пересечь границу не один, а с единомышленниками, «но на приграничной зоне их выявили и со стрельбой преследовали, поэтому пересечь границу смог только он один».

Подробности по ссылке https://bit.ly/3ywF1v0
329 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 10:44:49
Доброе утро! Начинаем день с хороших новостей.

Легендарный пес Патрон получил награды от ветеранских организаций США Veterans of Foreign Wars VFW и Bomb Techs Without Borders. Кажется, ему скоро придется завести отдельную комнату, чтобы хранить все медали, грамоты и благодарности.
370 views07:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 17:35:04 У нядзелю ў Варшаве было гучна — на беразе Віслы прайшоў «Гучна-фэст» ад Free Belarus Center.

Пляцоўкай для вялікага фестывалю ў межах «Тыдня беларускай культуры» стаў «Fala — Pawilon nad Wisłą». Арганізацыю івэнта падтрымалі бар Karma і выданне The Village. Дзякуй ім!

А 14:00 запрацавалі арт-маркет і зона НДА. Наведвальнікі і наведвальніцы «Гучна-фэсту» з задавальненнем набывалі працы беларускіх дызайнераў, фатографаў, мастакоў. Напрыклад, Таша Кацуба выставіла калекцыю стылёвага адзення, Караліна Палякова — свае пазнавальныя калажы. Частка грошай з маркета пойдзе на падтрымку Украіны.

На пляцоўцы НДА можна было прыняць удзел у імітацыі мітынгу, даведацца больш пра правы чалавека, напісаць лісты палітвязням ці паўдзельнічаць у дабрачынным зборы FBC для ўкраінскай валанцёрскай арганізацыі Frontline.care. Дарэчы, збор працягваецца да 15 ліпеня ў нашым каворкінгу (Mokotowska 24, офіс 64, з 10.00 да 18.00).

Пакуль дарослыя былі на арт-маркеце, дзеці бавілі час разам з вядучай курсаў «Мова Нанова» Юліяй Букштановіч. Нам асабліва прыемна, што нашую дзіцячую пляцоўку наведалі не толькі беларусскія дзеткі, але і ўкраінскія, і польскія.

А 17:30 пачаўся канцэрт. Выступы Сhornabrova і Tyapin Crew разагналі хмары над пляцоўкай і добра разагрэлі слухачоў. Пад час выступаў Dlina Volny i Shuma музычную хвалю злавілі ўжо літаральна ўсе, на танцполе пад варшаўскім небам яблыку не было дзе ўпасці. А новыя песні і асабліва старыя хіты ад Разбітага Сэрца Пацана ў поўным складзе сталі вішэнкай на торце «Гучна-фэста». Асобная падзяка за якасны гук Wild Beat Sound.

Free Belarus Cener выказвае падзяку ўсім, хто нам дапамагаў: мастакам і музыкам, НДА і СМІ, нашым партнёрам, валанцёрам і валанцёркам. Дзякуй усім!

А вы былі на «Гучна-фэсце»? Дзяліцеся ўражаннямі і пазначайце сябе на фото.

Фота ў пастах вышэй: Аліна Мазавец.
481 viewsedited  14:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 17:27:04
427 viewsedited  14:27
Адкрыць / каментаваць