Get Mystery Box with random crypto!

Палітнзяволеная журналістка Кацярына Андрэева атрымала 8 гадоў | Free Belarus Center 🇺🇦

Палітнзяволеная журналістка Кацярына Андрэева атрымала 8 гадоў калоніі.

Кацярыну абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве». Справу разглядалі ў закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе.

Нагадаем, 18 лютага 2021 года журналістка ўжо была асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. Андрэеву судзілі за стрым з месца жорсткага разгону сілавікамі мірных пратэстуючых на «плошчы Пераменаў» у Мінску 15 лістапада 2020 года.