Get Mystery Box with random crypto!

Free Belarus Center 🇺🇦

Лагатып тэлеграм-канала freebelaruscenter — Free Belarus Center 🇺🇦 F
Лагатып тэлеграм-канала freebelaruscenter — Free Belarus Center 🇺🇦
Адрас канала: @freebelaruscenter
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.12K
Апісанне з канала

Юридические консультации, психологическая помощь, культурные мероприятия и гражданское образование для беларусов.
Афиша: http://afisha.freebelarus.center/
Горячая линия: 48722787901
https://t.me/VolunteerFBC
Сайт: https://freebelarus.center/

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2022-07-08 17:52:13
Што па планам на нядзелю?

На «Гучна-фэсте» кожны зможа знайсці для сябе заняткі на любы густ.

Убачымся 10 ліпеня а 14:00 на пляцоўцы Fala — Pawilon nad Wisłą (bulwar Flotylli Wiślanej, przy Płycie Desantu).

Уваход вольны!
264 viewsedited  14:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 17:21:54 Падпішы паштоўку на фестывалі «Гучна-фэст» у Варшаве

Спот "Майстэрні паштовак салідарнасці“ прапануе падпісаць паштоўкі вязням, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі за кратамі. Паштоўкі, канверты, а таксама іншыя неабходныя матэрыялы будуць чакаць на адным з сталоў зоны актыўнасцяў НДА.

Што напісаць?
Калі вы пакутуеце ад выбару тэмы для паштовак, то мы падрыхтуем адпаведны рандамайзер: у скрыні будуць чакаць некалькі дзясяткаў тэмаў, пра якія можна распавесці ў вестачках за краты.

Каму напісаць?
У Беларусі цяпер больш за 1000 палітвязняў! Аднак калі вы ў такой колькасці губляецеся, то мы падрыхтуем адпаведны рандамайзер імён-адрэсаў з тых вязняў, каму прылятае найменьш карэспандэнцыі.

З чаго пачаць?
Наш стол будуць адміністраваць валанцёркі ініцыятывы, якія даўно пішуць вязням. Яны змогуць адказаць на пытанні і падказаць пару-тройку лайфхакаў.

Як даслаць?
Вы можаце забраць напісанае і ўласна даслаць вязням праз польскю пошту. Разам з гэтым мы маем магчымасць перадаць усе канверты ў Беларусь і адправіць праз Белпошту — у такім выпадк вам варта пакінуць напісанае нашым валанцёркам.

1 паштоўка - гэта ўжо вялікі ўнёсак у агульную справу салідарнасці! Пішыце, дасылайце і не забывайце распавядаць іншым, бо ў салідарнасці наша сіла.

Калі:
10 ліпеня
Дзе:
Fala - Pawilon nad Wisłą
263 views14:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 16:42:29
С начала войны в миграционной службе перестали принимать документы у беларусов. Документы не принимали до самого начала июня. В своих социальных сетях миграционная служба сообщала о том, что за такую просрочку не будет ответственности, так как она произошла не по вине человека. На деле многие беларусы стали получать большие штрафы и штамп в паспорт с решением о «принудительном возвращении» в течение 10 дней.

Что делать если ваша легализация в Украине истекла во время военного положения?

Инструкция по ссылке https://bit.ly/3NTAOHw
291 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 15:40:39
Працягваем знаёміць вас з артыстамі, якія 10 ліпеня выйдуць на сцену «Гучна-фэсту».

DLINA VOLNY — музычнае трыа з Мінска. Іграюць музыку ў жанрах нью-вэйв, пост-панк, сінт-поп, брут-поп. Цяпер базіруюцца ў Літве.

Напрыканцы 2021 года гурт выпусціў свой другі альбом «DAZED» на амерыканскім лэйбле Chromatics ITALIANS DO IT BETTER.

Да пандэміі DLINA VOLNY адыграла шэраг паспяховых канцэртаў разам з MOLCHAT DOMA, KEDR LIVANSKIY, GENTS, SUPER BESSE і шматлікімі іншымі. Яны таксама ўдзельнічалі ў еўрапейскіх фестывалях, такіх як POP KULTUR (анлайн), IKEA FESTIVAL (анлайн), BUDAPEST SHOWCASE HUB, LOFTAS FEST / WHAT’S NEXT In MUSIC (LT), POSTCOSMOS X (LT).

10 ліпеня (нядзеля), 14:00 — 23:00, Fala — Pawilon nad Wisłą (bulwar Flotylli Wiślanej, przy Płycie Desantu). Уваход вольны!

«Гучна-фэст» ладзіць Free Belarus Center у рамках «Тыдня беларускай культуры». Частка ад атрыманых сродкаў пойдзе на дапамогу Украіне.
291 viewsedited  12:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 15:04:04
Внимание Тренинг, который должен был состояться 6 июля, состоится 12 июля. Приносим извинения за неудобства и ждем вас.

Выстоять вопреки всему: Free Belarus Center приглашает на тренинг по психологической устойчивости для активистов и активисток.

На онлайн-тренинге вы узнаете:

что такое безопасность,

как быть стрессоустойчивым,

что делать, если оказываешься в стрессовой или травмирующей ситуации.

Тренинг проведет Марта Скугарева — гештальт-терапевтка, которая работает с последствиями травматического опыта и ведет группу поддержки для женщин-мигранток.

Присоединяйтесь к нам 12 июля в 18:30 (по минскому времени).

Регистрация по ссылке https://forms.gle/si4JGjMNcAEoGivZ9
346 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 13:13:55
Сябры і сяброўкі! На «Гучна-фэсте» мы ладзім збор для ініцыятывы Frontline.care.

Дапамагаць Украіне можна рознымі сродкамі, кожны з нас можа зрабіць свой невялічкі ўнёсак. Простыя рэчы, якія ёсць практычна ў кожнага з нас дома ці якія можна набыць у любой краме — могуць быць вельмі важнымі для тых, хто на фронце.

Проста пад час фестываля вы можаце пакінуць у дапамогу Украіне:

пластыры скруткамі на тканкавай аснове,

чорныя водатрывалыя маркеры (любыя),

армаваны скотч,

таблеткі: ібупрафен, парацэтамол, німесулід, цыпра/моксі/гаціфлоксацын,

спальныя мяшкі і турыстычныя дыванкі,

добрыя спрэі ад камароў,

SPF ад сонца.

Збор будзе працягвацца да 15 ліпеня. Пасля фестывалю рэчы можна будзе прынесці ў Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64 ) з 10.00 да 18.00.

«Гучна-фэст» ладзіць Free Belarus Center у рамках «Тыдня беларускай культуры».

10 ліпеня (нядзеля), 14:00 — 23:00, Fala — Pawilon nad Wisłą (bulwar Flotylli Wiślanej, przy Płycie Desantu). Уваход вольны!
325 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 12:53:35
Беларуска Іна Зайцава, вядомая з часоў пратэстаў у Беларусі як БЧБ-нявеста, была вымушаная з'ехаць з Украіны разам з мужам і двума дзецьмі.

Яна сутыкнулася з той жа праблемай, што і многія беларусы ва Украіне, — не ўдалося падоўжыць від на жыхарства.

Падабязнасці па спасылцы https://bit.ly/3AQJQ5l
338 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 17:46:41
Працягваем знаёміць вас з артыстамі, якія 10 ліпеня выйдуць на сцену «Гучна-фэсту».

Пасля некалькі музычных імправізацый у варшаўскіх пабах на альтэрнатыўнай беларусках сцэне з'явілася rap-core каманда Тyapin CREW. Магутныя гітарныя рыфы, глыбокі бас, хлёсткія ўдарныя і напорысты, але не пазбаўлены добрага пасылу і матывацыі рэчытатыў Андрэя Цяпіна (актывіст, былы вядучы і рэдактар Nexta) — усё гэта пра Тyapin CREW. Асцярожна, галава можа адляцець!

10 ліпеня (нядзеля), 14:00 — 23:00, Fala — Pawilon nad Wisłą (bulwar Flotylli Wiślanej, przy Płycie Desantu). Уваход вольны!

«Гучна-фэст» ладзіць Free Belarus Center у рамках «Тыдня беларускай культуры». Частка ад атрыманых сродкаў пойдзе на дапамогу Украіне.
200 viewsedited  14:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 17:12:40
Шоўмен Андрэй Бонд заявіў, што яго адмовіліся абслугоўваць у варшаўскім бары «Карма».

Заснавальнік бара Глеб Кавалёў патлумачыў чаму:

«Ён легітымізуе рэжым Лукашэнкі, паказвае, што ў яго ўсё з***біся. А цяпер ён прыехаў на вакацыі!».

Падрабязнасці ў каруселі.
259 views14:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 15:37:52
Сёння ў межах «Тыдня Беларускай Культуры» у «Беларускім Моладзевым Хабе» (pl. Konstytucji 6) у Варашаве пройдзе майстар-клас «Пашыў беларускіх традыцыйных лялек».

Вольга Пашковіч — таленавітая рамесніца, этнографка і экспертка па этнічным слявянскім лялкам. Яна правяла ўжо мноства майстаркласаў, падчас якіх навучыла дзясяткі беларусаў і ўкраінцаў рабіць цудоўныя лялькі-абярэгі.

Вольга хоча падзяліцца сваімі ўнікальнымі ведамі з як мага большай колькасцю чалавек і паспяхова робіць гэта на шматлікіх фестывалях і майстар-класах у розных кутках Польшчы.

Пачатак а 16:30.

Больш мерапрыемстваў да «Тыдня беларускай культуры» шукайце на сайце https://belarusis.art/
290 viewsedited  12:37
Адкрыць / каментаваць