Get Mystery Box with random crypto!

У нядзелю ў Варшаве было гучна — на беразе Віслы прайшоў «Гучн | Free Belarus Center 🇺🇦

У нядзелю ў Варшаве было гучна — на беразе Віслы прайшоў «Гучна-фэст» ад Free Belarus Center.

Пляцоўкай для вялікага фестывалю ў межах «Тыдня беларускай культуры» стаў «Fala — Pawilon nad Wisłą». Арганізацыю івэнта падтрымалі бар Karma і выданне The Village. Дзякуй ім!

А 14:00 запрацавалі арт-маркет і зона НДА. Наведвальнікі і наведвальніцы «Гучна-фэсту» з задавальненнем набывалі працы беларускіх дызайнераў, фатографаў, мастакоў. Напрыклад, Таша Кацуба выставіла калекцыю стылёвага адзення, Караліна Палякова — свае пазнавальныя калажы. Частка грошай з маркета пойдзе на падтрымку Украіны.

На пляцоўцы НДА можна было прыняць удзел у імітацыі мітынгу, даведацца больш пра правы чалавека, напісаць лісты палітвязням ці паўдзельнічаць у дабрачынным зборы FBC для ўкраінскай валанцёрскай арганізацыі Frontline.care. Дарэчы, збор працягваецца да 15 ліпеня ў нашым каворкінгу (Mokotowska 24, офіс 64, з 10.00 да 18.00).

Пакуль дарослыя былі на арт-маркеце, дзеці бавілі час разам з вядучай курсаў «Мова Нанова» Юліяй Букштановіч. Нам асабліва прыемна, што нашую дзіцячую пляцоўку наведалі не толькі беларусскія дзеткі, але і ўкраінскія, і польскія.

А 17:30 пачаўся канцэрт. Выступы Сhornabrova і Tyapin Crew разагналі хмары над пляцоўкай і добра разагрэлі слухачоў. Пад час выступаў Dlina Volny i Shuma музычную хвалю злавілі ўжо літаральна ўсе, на танцполе пад варшаўскім небам яблыку не было дзе ўпасці. А новыя песні і асабліва старыя хіты ад Разбітага Сэрца Пацана ў поўным складзе сталі вішэнкай на торце «Гучна-фэста». Асобная падзяка за якасны гук Wild Beat Sound.

Free Belarus Cener выказвае падзяку ўсім, хто нам дапамагаў: мастакам і музыкам, НДА і СМІ, нашым партнёрам, валанцёрам і валанцёркам. Дзякуй усім!

А вы былі на «Гучна-фэсце»? Дзяліцеся ўражаннямі і пазначайце сябе на фото.

Фота ў пастах вышэй: Аліна Мазавец.