2022-04-09 13:09:57
Улішыца або Вуйма - паводле беларускага фальклору лясны начны дэман жаночага полу, які мае чырвоныя вочы, вялікі да вушэй рот, пляскаты нос, хвост і поўсць каровы.
На Купалле, калі саламяная лялька якую падпальвалі падала, то гэта было дрэнным знакам, тады на яе накідвалі пятлю і тапілі ў рацэ. Але часам ляльку выкідвала хвалямі на бераг, калі такая лялька праляжыць на беразе столькі месяцаў, колькі на святкаванні было людзей, то ажыве і ператворыцца ў дэмана Вуйму.
Улішыца небяспечна для чалавека, яна любіць заманьваць людзей у сваё логава і замучваць іх там да смерці. Хутка можа перакідвацца ў дзіка з 6 нагамі.
Часам Вуйма можа заходзіць на могілкі, падымаць з труны мерцвякоў і гутарыць з імі, нават яны могуць паплакаць разам, але зранку яна знікае, а нябожчык лезе назад у труну.
#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
713 views10:09