Get Mystery Box with random crypto!

Красналюд, Красналюдкі — у беларускай і польскай міфалогіі нар | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Красналюд, Красналюдкі — у беларускай і польскай міфалогіі народ маленькіх чалавечкаў.

Вядомыя як апекуны жытлаў. Мяркуецца, што антрапалагічна яны паходзяць ад душ продкаў ці памерлых немаўлят. Назва іх звычайна звязваецца з чырвоным колерам галаўных убораў.

Удзень хаваюцца пад парогам, за печчу, у мышыных норах, закутках у кузні ці стайні. Уначы, калі людзі кладуцца спаць, выходзяць і да першых петухоў ходзяць навокал, заканчваюць перарваныя працы па доме, сцерагуць дзяцей ад злых духаў.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi