Get Mystery Box with random crypto!

Клікун - у беларускім фальклоры дарожны дух, не злы, але з выг | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Клікун - у беларускім фальклоры дарожны дух, не злы, але з выгляду вельмі грозны. Беларусы прадстаўлялі яго растрапаным, непрычасаным, у абарваным балахоне з доўгімі валасамі і рогам у руках, граючы на якім ён выдаваў візг, свіст і шум. Клікун раз'язджае па дарогах днём у спякоту і ноччу - пры святле месяца, на вялізным падуладным яму духу ў выглядзе змея.

Клікун, як і ўсякі дух, не бачны. Днём яго можна пазнаць па пыле, які ўецца віхурай там, дзе ён праязджае. Уначы аб праездзе Клікуна можна пазнаць па паху серы, які выдае яго змей. Да Клікуна часта звяртаюцца з просьбай, адпраўляючыся ў дарогу, каб ён накіраваў падарожніка сваім клікам і свістам.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi