Get Mystery Box with random crypto!

Маці-Зямля - верагодна, найстаражытнейшае боства беларускай мі | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Маці-Зямля - верагодна, найстаражытнейшае боства беларускай міфалогіі. Бярэ пачатак ад прымітыўных першабытных культаў. У гонар яе ставілі стоды і валуны,а таксама шанавалі змей (вужоў) і кармілі іх малаком. Зямля лічылася маці ўсіх жывых істот і раслін, цэнтрам урадлівасці.

Маці Зямля на раўне з Бацькам Небам. Менавіта ад шлюба Неба і Зямлі нарадзіліся іншыя багі. Маці Зямля адказвала не толькі за нараджэнне і ўрадлівасць, але і была апякункай памерлых.

(Прысвячаю гэтую ілюстрацыю ўсім тым, хто стаў ахвярай вайны і загінуў. Багі стваралі людзей не для таго, каб паміраць, а для таго, каб тварыць. Няхай Маці Зямля забярэ вас назад у свае цёплыя абдымкі)

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
#БеларускіяБагі #БеларускіПантэон #BelarusianGods