Get Mystery Box with random crypto!

Звонецкий детский сад

Лагатып тэлеграм-канала zvonec_sad — Звонецкий детский сад З
Лагатып тэлеграм-канала zvonec_sad — Звонецкий детский сад
Адрас канала: @zvonec_sad
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 35

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2023-03-27 18:39:12
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ

Хмара
(назоўнік | ж. род)

Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.
перан. значэнне, каго-чаго, мноства, рухомая маса.
Хмара камароў.
|| памяншальная ф: хмарка.


#Мовай_ганаруся
2 views15:39
Адкрыць / каментаваць
2023-03-24 12:33:10
Янка Купала
<<ВЯСНА>>
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.
Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя,
Сёння усталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя,
Радасна песні зайгралі свае;
Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі,
Свішча салоўка, і дзяцел клюе.
Поле травіцаю сочнай адзелася,
Выйшла скацінка і дружна скубе,
Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю
Хадзіць навокал ды йграе сабе.
Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!
Выйграй з вясною і долечку мне;
З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі
Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!
#Вершы_на_роднай_мове
9 viewsedited  09:33
Адкрыць / каментаваць
2023-03-24 12:29:05
#Цитата_дня
7 viewsedited  09:29
Адкрыць / каментаваць
2023-03-24 12:27:49
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ

Упэўнены (прыметнік)

Які цвёрда верыць у што-н., перакананы ў чым-н.; цвёрды, рашучы.

|| назоўнік:​ упэўненасць.


#Мовай_ганаруся
5 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2023-03-24 12:27:41
Упэўненасць у сабе складае аснову нашай упэўненасці ў іншых.



Добрага дня!
5 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2023-03-22 09:12:19
Поспех - не канчатковы,
правал - не фатальны: мае значэнне толькі смеласць працягнуць шлях.




Добрага дня!
4 views06:12
Адкрыць / каментаваць
2023-03-21 09:20:45
#Цитата_дня
5 viewsedited  06:20
Адкрыць / каментаваць
2023-03-21 09:19:20

Будзь у трэндзе
  
#родная_вышыванка
4 views06:19
Адкрыць / каментаваць
2023-03-21 09:19:11
Чым больш кахання, мудрасці, прыгажосці, дабрыні вы адкрыеце ў самім сабе, тым больш вы заўважыце іх у навакольным свеце.



Добрага дня!
4 views06:19
Адкрыць / каментаваць
2023-03-20 08:45:23
Раніца вясною
Якуб Колас
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
А ні шэпне вецярок,
Толькі дзесь у паднябессі
Льецца звонкі галасок.
Як бы срэбраны званочак,
Роніць ўніз за трэлем трэль,
Аж заслухаўся гаёчак,
Не парушыцца і ель.
На усходзе бляск агністы
Літым золатам дрыжыць;
Слуп высокі, прамяністы
Роўным полымем гарыць.
Тонкіх хмарак валаконцы
Сталі хораша ў радок,
Як бы ўюць яны для сонца
З тых валоканцаў вянок.
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
Чуць балбоча ручаёк,
А высока ў паднябессі
Льецца звонкі галасок.
#Вершы_на_роднай_мове
12 viewsedited  05:45
Адкрыць / каментаваць