2023-04-17 11:15:20
Светлана Кавалёва"Вясновае шчасце"Чакалi вясновае шчасце-надзею?
I сонейка кiнула жара прамень,
Раптоўна, ваколле пазелянела,
Вясноваю радасцю поўнiцца дзень.
Шматлiкiя птушкi заклапацiлicь,
Будуюць гняздзечкi дзеткам сваiм,
Звонам щабечуць, з ранiцы дзiўнай,
Працуюць у ўзгоду патрэбам шпаркiм.
На сажалцы чапля шпацыруе важна,
Скрозь нiцыя вербы пiльнуе крумкач,
Скакае з галiн варабейка адважна,
Бусел павольны – нябесны глядач.
Вясновае шчасце! Напоўнiцца сэрца,
Духмянасцю траў, блакiтай азёр,
Пад купалам неба святочным здаецца
Бясконцы i незвычайны прастор.
#Вершы_на_роднай_мове
6 viewsedited 08:15