2023-02-22 08:49:09
Анатоль ДэбішЗІМАЗімовы дзень. Скупою меркай
Жыццё адлічвае хвіліны.
Глядзіцца ў цьмянае люстэрка
Замерзлай лужы — куст шыпшыны.
А свет такі надзіва белы,
Бы чысціня адна на свеце.
Самотна дрэмле сад згалелы,
На плот паклаўшы рукі-вецце.
Іду. I ў цішы крок нямее.
Чуцён скрып снегу пад нагамі.
Цалуе рукі, твар — завея,
Чароўнай ласкай, дзівам-снамі.
#Вершы_на_роднай_мове
387 viewsedited 05:49